«Бацька Мінай», кінапраекты з кітайцамі і індусамі: гендырэктар «Беларусьфільма» пахваліўся міжнародным супрацоўніцтвам

Культура
Ігар Угольнікаў і Вадзім Задарожны. Фота: voenfilm.ru.

«Два індыйскіх прадпрымальніка ў кінавытворчасці заўтра прымуць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным стагоддзю беларускага кіно. Мы жадаем паказаць ім нашу студыю, прапрацаваць пытанне супрацоўніцтва. Можа быць, атрымаецца сумеснае кіно і з індусамі», — падзяліўся сёння падчас сустрэчы з прэсай напярэдадні 100-ддзя белкіно гендырэкатар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей. Таксама кіраўнік прадпрыемства распавёў пра супрацоўніцтва з Кітаем і Расіяй, перадае Белта. Найбольшая канкрэтыка — за расійскім-беларускім праектам «Бацька Мінай. Партызанская легенда». Але і яе не шмат.

У дачыненне поўнаметражнай стужкі сумеснай вытворчасці «Беларусьфільма» і студыі «ВоенФильм» вядома тое, што ўжо атрымана фінансаванне на працу на фільмам.

«Цяпер ідзе рэжысёрская распрацоўка, — кажа Юрый Аляксей. — Мы прапрацоўваем усе неабходныя пытанні, падбіраем галоўных герояў, выбіраем лакацыі, хоць мы ўжо шмат аб’ехалі. Мы таксама разглядаем некалькі іншых варыянтаў супрацоўніцтва з Расіяй, але калі атрымаем станоўчы адказ, тады і раскажам пра іх».

Пра гэтым адзначым, што па словах заснавальнік студыі «ВоенФильм», рэжысёра карціны Ігара Угольнікава, здымкі мусіць былі распачацца яшчэ ў жніўні гэтага года.

Што да праектаў з Індыяй, тут кіраўнік кінастудыі пахваліўся поспехам у прасоўванні беларускага кіно.

«У жніўні мы падпісалі дамову пра тое, што яны будуць прадаваць нашу прадукцыю ў краінах хіндзі. Таксама прапрацоўваем магчымасць дубляжу нашых фільмаў», — пералічыў ён. Юрый Аляксей нагадаў і пра паказ беларуска-расійскай стужкі «Чорны замак» паводле твору Уладзіміра Караткевіча на індыйскіх фестывалях у Мумбаі і Гоа. Па яго словах, карціна расійскага рэжысёра Кірыла Кузіна стала фільмам-адкрыццём.

«Бацька Мінай», кінапраекты з кітайцамі і індусамі: гендырэктар «Беларусьфільма» пахваліўся міжнародным супрацоўніцтвам
Кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кампанія Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Co., Ltd. падпісвае Пагадненне аб намерах аб сумеснай кінавытворчасці ў лістападзе 2023 года. Фота: mlyn.by.

«З кітайцамі на дадзены момант цалкам напісаны сцэнар, — даў інфармацыю і аб кітайскім супрацоўніцтве кіраўнік «Беларусьфільма». — Кітайскай Народнай Рэспублікай праведзены кастынгі. 1 лістапада прыязджала кітайская дэлегацыя на чале з першым намеснікам дырэктара Нацыянальнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі Кітая. Яны паглядзелі нашу кінастудыю і прынялі сцэнар на сваё зацвярджэнне. Сказалі, што яно зойме каля трох месяцаў. Мяркую, што напрыканцы студзеня я атрымаю згоду і мы прыступім да здымак сумеснага фільма».

Можам меркаваць, што гаворка ў дачыненні кітайскіх кінематаграфістаў ідзе пра стужку «На вякі вечныя», пра стварэнне якой было заяўлена яшчэ ў мінулым годзе. Рэжысёрам фільма быў прызначаны «залаты хлопчык «Беларусьфільма» Кірыл Халецкі, аўтар камедыі «Кіношнікі» і маладзёжнай агіткі «Культурны код», і яшчэ 20 студзеня 2024 года мусіць былі названы выканаўцы галоўных роляхў гэтай карціны «пра сяброўства нашых людзей, нашых краін, якое закладзена кіраўнікамі дзвюх дзяржаў». 

Справа ў тым, што гучныя планы па вытворчасці гэтага кіно «разбіліся» аб рэпрэсіўныя рэаліі беларускага кінапрацэсу. У Мінск прыязджала кітайская каманда, якая ў выніку так і не здолела выбраць актораў у карціну — шматлікія артысты былі ў «чорных спісках», хтосьці з беларусаў не захацеў прымаць удзел у ідэалагічным праекце. Кастынг група ў выніку з’ехала ні з чым.

Можна меркаваць, што пакуль гэты праект знаходзіцца ў стадыі «замарозкі».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: