Кітай і Беларусь плануюць зняць сумесны фільм «На вякі вечныя»

Культура
Фота: mlyn.by.

Кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кампанія Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Co., Ltd. учора падпісала Пагадненне аб намерах аб сумеснай кінавытворчасці, паведамляе тэлеграм Міністэрства культуры. Будучая сумесная карціна будзе называцца «На вякі вечныя», сімвалізуючы «доўгаіграючае сяброўства Беларусі і Кітая».

«Фільм будзе выдатным па сваім сюжэце, таму што ён адлюстроўвае сяброўства нашых людзей, нашых краін, якое закладзена кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. Мы падышлі да гэтага з творчасцю для таго, каб кіно было цікавым, пазітыўным і, вядома ж, тым, якое адлюстроўвае сённяшні дзень і, самае галоўнае, перспектывы», — заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Рэжысёрам карціны выступіць Кірыл Халецкі, аўтар маладзёжная камедыі «Кіношнікі», якая адкрывала «Лістапад».

Цяпер ужо ў Беларусь прыехала творчая каманда, пачалі праводзіцца папярэднія кастынгі з мясцовымі акцёрамі. Таму да 20 студзеня дакладна вызначацца выканаўцы галоўных роляў. Мы самі ў чаканні. Што да здымак на тэрыторыі Кітая, то гэта будзе ў асноўным правінцыя Сычуань, — паведаміла галоўны прадстаўнік «Беларусьфільма» на тэрыторыі Кітая і кіраўнік кітайскай дыяспары ў Беларусі Ван Сяомэн.

Кінастудыя «Беларусьфільм» пазіцыянуе сумесны фільм як першы ў гісторыі беларуска-кітайскіх стасункаў. Аднак «пагадненні аб намерах сумеснай кінавытворчасці» гучалі і раней. Так, экс-гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі толькі ў 2022 годзе казаў пра «першы сумесны» беларуска-кітайскі кінапраект — фільм пра жывапісца Хань Юйчэня. Тэлеграм-канал «Священный Белавуд» прывёў і іншыя прыклады развіцця стасункаў з Кітаем у кінасферы, якія да гэтай пары засталіся толькі на словах і на паперы.

Магчыма, новыя рэаліі прымусяць Юрыя Аляксея, новага гендырэктара кінастудыі «Беларусьфільм», якая да гэтай пары называе сябе Нацыянальнай, дзейнічаць больш актыўна.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: