Азаронак і Гігін пачалі цкаваць Юрася Жыгамонта пасля вяртання яго праекта

Культура

Вяртанне ўлюбёнага многімі пакаленнямі беларусаў праекта «Падарожжы Дылетанта» з Юрасём Жыгамонтам выклікала ў прапагандыстаў сапраўдны шал.

Вадзім Гігін назваў праграму «частью типично змагарскага багажа». Рыгор Азаронак пачаў выліваць на Юрася Жыгамонта тоны жоўці і бруду, упікаючы вядоўцу ў некампетэнтнасці.

Насамрэч праграма, якая шмат гадоў выходзіла на БТ, а потым на СТБ, натхняла многіх беларусаў на вандроўкі па краіне ды заахвочвала адкрываць родны край, яго гісторыю і культуру. Але ў актуальным курсе гістарычнай палітыкі, калі гісторыя Беларусі зноў перапісваецца пад інтарэсы Расіі, нават нявінныя вандроўкі спадара Юрася па мястэчках ужо крамола.

Вадзім Гігін пахваліўся ў сваім тэлеграм-канале, што менавіта дзякуючы яго даносу праграму ў свой час закрылі на БТ.

«У свой час гэтая перадача нанесла нямала шкоды, фармуючы альтэрнатыўнае «краязнаўства» нацыяналістычнага кшталту. І я паўдзельнічаў у выгнанні гэтай праграмкі з эфіру Белтэлерадыёкампаніі. Балазе, зрабіць разгромную рэцэнзію на «Падарожжы» не складала працы: тамака быў ляп на ляпе і ляпам паганяў. А Юрый Уладзіміравіч Азаронак, тады намеснік старшыні на БТ, прыняў адпаведнае рашэнне», — распавёў пра свае «дасягненні» ў справе цкавання праекта Вадзім Гігін.

Новы выпуск «Падарожжы Дылетанта», прысвечаны Гервятам Гродзенскай вобласці, з’явіўся ў сеціве ў траўні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости