Архіў фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» разам з літаратурным зінам «Фігуры» адкрываюць набор на лабараторыю дэкаланіяльнага фемпісьма.
Чаму будзе прысвечана лабараторыя?
Будуць абмяркоўваць пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, захаванне і рэфлексію над сямейнымі наратывамі — і, вядома, пісаць мастацкія і нон-фікшн тэксты. Сфера даследаванняў — Беларусь, яе мовы і культуры ў самым шырокім сэнсе.
Прапануюць крытычна асэнсаваць беларускую сучаснасць і мінулае — і ўявіць радыкальную будучыню.
Хто можа паўдзельнічаць у лабараторыі?
Гэтая лабараторыя для жанчын, транс і небінарных людзей з Беларусі, якія хочуць напісаць тэксты, звязаныя з фемінісцкай ці дэкаланіяльнай оптыкай. Мы запрашаем літаратар:ак, якія працуюць у любых формах і жанрах.
«Расцяжэнне» — гэта супольнасць беларускіх літаратар:ак, якія праз сваё пісьмо шукаюць спосабы ствараць фемінісцкую альтэрнатыву для культуры і літаратуры Беларусі. «Расцяжэнне» як архіў было створана ў 2022 пасля правядзення лабараторыі пісьма пра траўму і боль, звязаныя для людзей з Беларусі з 2020 і эміграцыяй.
«Фігуры» — гэта праект пра жаночае пісьмо на мяжы публіцыстычнага і мастацкага. Праект хоча падгучваць галасы тых, каму часта не давалі прасторы для гаварэння, і выносіць у публічнае поле тэмы, якія не прынята абмяркоўваць.
Прыём заявак: да 11/09/2023 23:59 па Менску.
Старт лабараторыі: 17/09/2023.
Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, у нядзелю, 13:00-15:00 па менскім часе. Усяго плануецца 14 сустрэч.
Больш падрабязнай інфармацыі на сайце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: