Аляксандр Турчын сустрэўся з музыкантам з мільённымі праглядамі Джэйсанам Дэрула

Культура

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сустрэўся з Джэйсанам Дэрула — амерыканскім спеваком, аўтарам песень, акторам, надзвычай папулярным у ЗША і іншых краінах. Пра сустрэчу паведамляе тэлеграм-канал «Правительство Беларуси».

Музыкант так уражаны краінай, што разглядае магчымасць набыцця тут жылля, паведамляе канал. А таксама ён абмеркаваў з прэм’ер-міністрам магчымасць арганізацыі канцэрта ў Беларусі ў канцы верасня.

З якога часу прэм’ер-міністр займаецца арганізацыяй музычных канцэртаў, у тэлеграм-канале не паведамляецца. Мэта сустрэчы таксама афіцыйна не агучана.

 

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости