Адноўленая частка матэрыялаў сайту інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Але магчымыя атакі на іншыя культурніцкія рэсурсы

Культура
Выява на сайце інтэрнэт-бібліятэкі.

Кіраўнік сайта Kamunikat.org Яраслаў Іванюк паведаміў, што ініцыятыве ўдалося аднавіць частку матэрыялаў інтэрнэт-бібліятэкі, якія пацярпела ў выніку хакерскай атакі 7 траўня. Пра гэта ён распавёў «Радыё Свабода».

«Сайт адноўлены фактычна поўнасьцю. Цяпер займаемся ўдасканаленьнем структуры, каб унікнуць падобнага роду атак у будучыні. Праца ідзе, але калі яна будзе завершаная, сказаць пакуль складана», — адзначыў выдавец і менеджар, прызнаўшы, што пакуль яшчэ сайт не вярнуўся да звыклага рэжыму фунцыянавання.

Яраслаў Іванюк не назваў даты, калі рэсурс запрацуе, так і аб’ём матэрыялаў, якія ўжо ўдалося аднавіць. Руплівец лічыць, што трэба пераканцца ў адсутнасці вірусаў.

Пры гэтым спадар Іванюк праінфармаваў пра здарэнне з інтэрнэт-бібліяткай ўстанову польскай сыстэмы кібэрбяспекі CERT Polska — каманду рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў інтэрнэце, якая дзейнічае ў складзе дзяржаўнага даследчага інстытуту NASK («Навуковая і акадэмічная кампутарная сетка»).

«Ужо цяпер на 100% перакананы, што гэтая атака невыпадковая і што пад падобнай пагрозай апынуліся ня толькі мы, але і сайты іншых культурніцкіх беларускіх праектаў», — выказаў ён сваю перасцярогу і заклікаў да пільнасці калегаў па беларускіх культурніцкіх праектах.

Нагадаем, што ўначы з 6 на 7 траўня адна з найважнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк Kamunikat.org пацярпела ў выніку хакерскай атакі.

Гэта не першы раз, калі рэсурс трапіў пад удар. У прыватнасці, адзін з такіх нападаў сайт перажыў у снежні.

У верасні мінулага года Kamunikat.org беларускія ўлады ўключылі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ў сакавіку гэтага года яе стваральніка Яраслава Іванюка дадалі ў «экстрэмісцкае фармаванне» «Кааліцыя друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yachvich Pushshing House».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.