З 24 па 28 чэрвеня Магілёў адзначае дзень горада — 759 гадоў сваёй гісторыі.
Дата прымеркавана да вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта адбылося 28 чэрвеня. Да ўрачыстасцяў рыхтаваліся — упрыгожвалі, рамантавалі, добраўпарадкоўвалі.
Учора адкрылі пявучы фантан на Дубравенцы, які заяўляўся як унікальны для Беларусі. Струмяні вады могуць дасягаць 25 метраў.
Таксама прайшоў канцэрт з хэдлайнерам – беларускай хард-техна-групай «POLICE IN PARIS», які «запаліў» плошчу рэміксам «Касіў Ясь канюшыну».

Сёння свята пачалося ад ратушы, дзе падчас тэатралізаванага прадстаўлення паказалі, як Стэфан Баторый дараваў гораду Магдэбургскае права.


Адзнак значная частка праграмы, складзеная ў гонар 759-цігоддзя горада, здзіўляе. Учора адбылося адкрыццё выставы работ расійскіх мастакоў – удзельнікаў пленэру «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў», у двары Ленінскай, 34 размясціўся Яраслаўскі дворык са скаладромам для дзяцей у выглядзе мядзведзя.

Таксама запланаваны канцэрт Цэнтральнага пагранічнага ансамбля Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, святочны канцэрт «Магілёў – гэта мы!», з удзелам расійскага музычнага выканаўцы Лёшы Свіка, расійскага дыджэйскага дуэта «Swanky Tunes».

На пляцоўцы каля Магілёўскага гарвыканкамам адкрылі стэлы, якія сімвалізуюць пабрацімскія адносіны паміж Магілёвам і гарадамі Чалябінскам і Екацярынбургам.
З праграмай можна пазнаёміцца тут.
