Ад акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы патрабуюць больш спектакляў «патрыятычнай тэматыкі»

Культура
На сходзе калектыву тэатра імя Янкі Купалы. Фота: telegram / Министерства культуры Республики Беларусь.

Тэлеграм-канал Міністэрства культуры даў справаздачу са сходу калектыву тэатра імя Янкі Купалы з нагоды пачатку новага тэатральнага сезона.

У рабоце сходу прыняла ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга. У сваім выступе, піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры, — «яна падвяла вынікі работы тэатра ў мінулым сезоне, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць павышэння ўдзельнай вагі ўласных даходаў у агульным аб’ёме расходаў тэатра, пашырэння геаграфіі замежных гастроляў, падтрымання спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве і неабходнасць узбагачэння рэпертуару спектаклямі патрыятычнай тэматыкі».

104-ты сезон тэатра пачнецца паказам «Паўлінкі».

У новым сезоне плануецца прадставіць гледачу не менш за 4 новыя пастаноўкі. Адной з прэм’ер будзе спектакль «Двор майго дзяцінства» рэжысёра Данііла Філіповіча, ода гораду Мінску. «Глядач убачыць Мінск вачыма маленькага хлопчыка і акунецца ў цёплую атмасферу настальгіі», — пішуць на сайце тэатра.

Сярод прэм’ер у верасні заяўлены трагікамедыя па матывах Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета» і музычнае прадстаўленне «Музыка душы. Роднае», «складзенае з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства», — паведамляецца ў анатацыі да музычнага перформенсу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: