Абвешчаны поўны спіс прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі

Главное

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выбралі спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2024 год.

У поўны спіс увайшло 15 кніг:

  • «Вершы для храмаў, сіза, ічу» – Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Момант цішыні» – Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • «Амаль» – Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Пад асобнымі коўдрамі» – Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Некуды» – Яраслаў Гаралюк (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • «Аранжавы» – Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Непрамо(ў)ленае» – Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Акрамя» – Павел Капанскі (без выдавецтва);
  • «Ілюзія» – Дзяніс Мацеша (выдавецтва «Энцыклапедыкс»);
  • «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» – Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);
  • «Гіброіды» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
  • «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «DOM. Паэзія выгнання» – Сяржук Сыс (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Мужыкі» – Ганя Фак’ю (выдавецтва «Лысы Чэрап»);
  • «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» – Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).

Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk» – чатыры кнігі. Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзены выдавецтвам «Skaryna Press».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости