Абвешчаны конкурс грантаў для беларускіх навукоўцаў за мяжой

Новости

Праект Scholars for Belarus by akno e.V. абвяшчае новы конкурс грантаў на правядзенне канферэнцый, семінараў, воркшопаў і іншых навуковых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх даследчыкаў.

«Мэта нашага конкурсу – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі, а таксама забяспечыць бачнасць даследаванняў па Беларусі ў еўрапейскай акадэмічнай прасторы», – адзначаюць Scholars for Belarus.

Памер аднаго гранта – каля 5000 €. Заяўкі прымаюцца да 4 чэрвеня 2025 года. Мерапрыемства павінна быць публічным і адбыцца да 31 снежня 2025 года.

Тэматыка падзеі не абмежаваная. Перавага будзе аддадзеная ініцыятывам, якія:

  • спрыяюць міжнароднаму акадэмічнаму супрацоўніцтву;
  • маюць пацверджаную падтрымку з боку іншых арганізацый (лагістычную, фінансавую ці арганізацыйную: памяшканне, абсталяванне і г.д.).

Заяўкі прымаюцца ад арганізатара мерапрыемства праз спецыяльную форму. У ёй варта пазначыць: кароткае апісанне мерапрыемства; фармат, дату, месца правядзення; імёны і кантакты арганізатараў; інфармацыю пра партнёраў; бюджэт (скарыстайцеся гэтай формай).

Дэталі конкурсу можна знайсці на сайце Scholars for Belarus і ў сацыяльных сетках.

Праект Scholars for Belarus by akno e.V дапамагае беларускім даследчыкам ствараць магчымасці для прафесійнага развіцця, а таксама забяспечвае трывалую сувязь паміж навукоўцамі і грамадствам. Праект працуе па чатырох асноўных напрамках: міні-гранты, метадалагічныя семінары, конкурсы публікацый, лекцыі і дыскусіі.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости