Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Культура

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – вылучыць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. На прэмію намінаваныя 14 вокладак, з якіх журы абрала 8 фіналістаў:

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Ананімны аўтар ці аўтарка. Вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Анатоль Лазар. Вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Анатоль Лазар. Вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Яна Галушкіна. VEHA. Вокладка кнігі VEHA «Людзі Лесу / Ludzi Lesu»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Кацярына Пікірэня. Вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Кацярына Пікірэня. Вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Кацярына Пікірэня. Вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2022 года

Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна. Вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

У складзе журы: арт-менеджарка, арт-менеджарка, сузаснавальніца і арт-дырэктарка Ambasada Kultury і галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганна Чыстасердава; журналістка-фрылансерка, фатографка Вольга Бубіч; медыямастак, вэб-распрацоўшчык Максім Тымінько; мастак, аўтар лекцый Андрэй Дурэйка; графічны дызайнер, заснавальнік дызайнерскай студыі Артур Вакараў.

Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем, сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле дзесяцібальнай шкалы. Сумы балаў вызначылі фіналістаў.

Доўгі спіс можна паглядзець тут.

Сёлета чальцамі аркамітэта прэміі за найлепшую вокладку да беларускай кнігі сталі Беларускі ПЭН і фонд «Адкрытая культура». Генеральны партнёр прэміі – тэлеканал «Белсат». Партнёры прэміі – ТАА «H&L» і кампанія «Laut».

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. У 2021 годзе пераможцай стала дызайнерка Алена Дашкевіч за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў».

Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Цырымонія абвяшчэння пераможцы адбудзецца 7 траўня ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: