Reform.news

Аб’яднаны Пераходны Кабінет аб’явіў набор на стыпендыяльную праграму для беларускіх творцаў і даследчыкаў

Reform.news · 1 октября 2024, 21:25

https://reform.news/ab-jadnany-perahodny-kabinet-ab-javi-nabor-na-stypendyjalnuju-pragramu-dlja-belaruskih-tvorca-i-dasledchyka/

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абвясціла набор на стыпендыяльную праграму для падтрымкі творцаў і даследчыкаў, якія працуюць над тэмамі, звязанымі з беларускай культурай і адраджэннем.

Праграма дасць магчымасць паглыбленага даследавання, працы над творчымі праектамі і інтэлектуальнага абмену з калегамі. Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2024 года.

Хто можа падаваць заяўку?

• Творцы розных напрамкаў (літаратура, мастацтва, музыка)

• Даследчыкі і гісторыкі

• Пісьменнікі і публіцысты, якія цікавяцца тэмай Адраджэння.

Падаць заяўку можна тут.

Для дадатковай інфармацыі прапаноўваецца звязацца з прадстаўніцтвам АПК праз электронную пошту: [email protected].

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий