Кліп і тэкст песні «Экстрэміст» гурта «Дай Дарогу» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Reform.news · 17 февраля 2023, 12:30
https://reform.news/klip-i-tjekst-pesni-jekstrjemist-gurta-daj-darogu-pryznanyja-jekstrjemisckimi/Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёна Брэста 8 лютага, паведамляе сёння «Вясна».
Музыкі прысвяцілі песню ўсім экстрэмістам 2020 года.
«Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, усім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху бег ад дзікіх прысудаў.
Для ўсіх смелых беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсій не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца.
Наша возьме, па-любому!
Жыве Беларусь!»
