Новы кінатэатр расійскай сеткі SKYLINE Cinema адкрываецца ў Мінску блокбастарам Marvel Studios. Што гэта значыць?

Культура
На закрытым адкрыцці SKYLINE Cinema ў цэнтры Galileo. Фота: onliner.by.

Сёння, 1 снежня, у Гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo адкрываецца флагманскі кінатэатр расійскага аператара SKYLINE Cinema. Прэм’ера адкрыцця — амерыканскі блокбастар, спрадзюсаваны Marvel Studios — «Чорная Пантэра: Ваканда Назаўжды» Раяна Куглера.

«Фильм можно будет увидеть только 1 декабря и только в SKYLINE Cinema города Минска, — пазначаецца ў анонсе. — С 8 декабря данный фильм выйдет в массовый прокат».

Паказ так званай супергераічнай стужкі, якая з’яўляецца працягам «Чорнай пантэры», створанай у 2018 годзе, пазначае той момант, што ў беларускую кінасетку «вяртаюцца» карціны кампаній-мейджараў. Нагадаем, што Warner Bros, Sony Pictures, Paramount ды іншыя вядучыя вытворцы кіно сышлі з расійскага і адпаведна беларускага кінапракату з пачаткам уварвання Расіі ва Украіну.

Але ўжо сёння ў мінскім «Кіновідэапракаце» ідуць такія стужкі як: супергеройскі баявік «Чорны Адам» (вытворчасці New Line Cinema, лэйбл кінападраздзялення Warner Bros. Entertainment), камедыйны экшн «Хутчэй кулі» (вытворчасці Columbia Pictures Industries, Inc., састаўная частка Sony Pictures Motion Picture Group), тую ж прыгодніцкую анімацыйна-гульнявую карціну «Соннік 2» вытворчасці японскай Sega Sammy Group прадзюсіруе Paramount Pictures.

«Чорная Пантэра: Ваканда Назаўжды» становіцца свайго кшталту «вішанькай на торце» — Галівуд нібыта «вяртаецца»; і не дзіва, што ў пабліках кінатэатраў гледачы ўжо пачынаюць пытаць пра паказы «Top Gun: Maverick» з удзелам Тома Круза.

Як так адбылося?

Як патлумачыла Onliner.by намеснік генеральнага дырэктара «Кінавідэапраката» Вольга Дзядзюля, прапанова папрацаваць з блокбастарамі паступіла ад праваўладальнікаў.

Падыход да пракату дадзеных фільмаў нічым не адрозніваецца ад усіх іншых. Фільмы праходзяць рэгістрацыю ў дзяржрэгістры, атрымоўваюць узроставае абмежаванне і выходзяць на экраны нашых кінатэатраў, — сказала яна, абмінуўшы такую важную дэталь, хто ў дадзеным выпадку з’яўляецца праваўладальнікамі згаданых фільмаў.

Новы кінатэатр расійскай сеткі SKYLINE Cinema адкрываецца ў Мінску блокбастарам Marvel Studios. Што гэта значыць?
Постар да фільма. Аўтары — Marvel Studios. Фота: ru.wikipedia.org.

Звычайна да ўвядзення санкцый гэта былі расійскія кампаніі, праз якіх ішлі паказы на тэрыторыі Беларусі. Што змянілася зараз?

Замежныя кампаніі-мейджары з літасці выйшлі на беларускі кінапракат? Наўрад ці. З’явіўся новы праваўладальнік, які прыйшоў з няведама адкуль? Трохі цяплей. З’явіўся новы праваўладальнік з Расіі, які здолеў пераканаць айчынны кінавідэапракат у тым, што хопіць «пакутаваць», а давайце зарабляць? Гэта варыянт падаецца Reform.by больш верагодным.

Як паведамілі Reform.by ананімныя крыніцы з кінаколаў, з вялікай верагоднасцю тыя блокбастары, якія беларусы зараз убачаць на экранах кінатэатраў, — гэта не што іншае як пірацтва. «Сыходзячы з таго, што ні дзяржаўныя, ні прыватныя кінатэатры не хочуць даваць уцямныя каментары, справа тут нячыстая, — лічыць адна з крыніц. — Але даказаць факт пірацтва складана«.

А зараз прапануем звязаць два кантэксты.

Вернемся да пачатку нашага артыкула — да адкрыцця новага кінатэатра расійскай сеткі SKYLINE Cinema ў Мінску. Вядома, што расійскі аператар пад кіраўніцтвам Леаніда Берсянёва (Леонид Берсенёв) планаваў адкрыццё новых залаў у Гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo яшчэ некалькі месяцаў таму. Але гэтага не адбылося. Чаму?

Магчыма, новы аператар у Беларусі быў заняты запускам свайго першага кінатэатра ў Рэчыцы — мультыплекс адкрыўся ў чэрвені, а можа быць — не варта выключаць і яшчэ адной, цалкам рацыянальнай, прычыны — рэпертуар кінатэатра ўжо для сталічнага гледача вымагаў больш прывабнага кантэнту, чым меўся «ў найменні». Калі гэта пытанне ўдалося вырашыць і сусветныя блокбастары ўдалося атрымаць (мы не можам сцвярджаць, як менавіта гэта адбылося), SKYLINE Cinema ўпэўнена заявіў аб сваім уваходзе на беларускі кінарынак.

Іншымі словамі, складана не задаць сабе пытанне: а не з’яўляецца расійскі аператар SKYLINE Cinema акурат тым самым «праваўладальнікам», што прывёз доўгачаканы амерыканскі кінапрадукт на беларускія кінапрасторы?

Заўважым дзеля справядлівасці, што прадукцыя вядомых мейджараў дэманструецца і ў беларускіх прыватных кінатэатрах.

Мяркуем, што разгорнуты каментар айчыннага кінапраката, іншых гульцоў кінарынку і сеткі SKYLINE Cinema значна дапамог бы разабрацца ў гэтым пытанні.

Беларускія ж гледачы, гледзячы на фота з таго Onliner.by, зусім не супраць прыходу ў Беларусь і новага аператара, і галівудскага кіно.

Новы кінатэатр расійскай сеткі SKYLINE Cinema адкрываецца ў Мінску блокбастарам Marvel Studios. Што гэта значыць?
Фота: onliner.by.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: