У мінскім цэнтры Galileo адкрываецца новы кінатэатр

Культура
Фота кіназалы ў кінатэатры сеткі SKYLINE Cinema ў Рэчыцы. Крыніца: skyline.by.

На месца былога мультыплекса Silver Screen у мінскім Гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo прыйшоў новы кінатэатр. Першага снежня на адкрыццё сваіх кіназалаў і прасторы запрашае расійскі аператар SKYLINE Cinema.

«Перадавыя тэхналогіі, лазерные праектары ў фарматах 2K і 4K, трохпромневыя 3D-сістэмы, LED-экраны, «лунаючыя» пасярэбраныя экраны, звышкамфортныя фатэлі з бесправадной зарадкай і лаунж-зона са стыльным SKYLINE барам», — так анансуе свой новы мультыплекс сетка кінатэатраў.

Нагадаем, што кінатэатр SKYLINE Cinema у Galileo — не першы ад аператара. У Рэчыцы з чэрвеня гэта года ў Гандлёва-забаўляльным цэнтры Global Market працуе 4-зальны кінатэатр гэтай сеткі.

«SKYLINE Cinema развівае каманда з багатым досведам у кінапракатным бізнесе. Эксклюзіўным кансультантам выступае кансалтынгавая кампанія NAI Belarus», — пісаў пра аператара Progomel.by.

Дырэктарам SKYLINE Cinema з’яўляецца расійскі кінаэксперт Леанід Берсянёў (Леонид Берсенёв).

Рэпертуар SKYLINE Cinema, як пазначаецца, будуецца пераважна на сямейную аўдыторыю.

На адкрыцці флагманскага кінатэатра сеткі 1 снежня а 18.00 у ГЗЦ Galileo будзе паказана «доўгачаканая» сусветная прэм’ера. Якая — інфармацыя пакуль не выдаецца.

Плануецца, што сетка кінатэатраў SKYLINE Cinema атрымае развіццё ў Мінску і рэгіёнах па ўсёй Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: