Да дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў школе, дзе ён вучыўся, адкрылі мемарыяльную дошку

Культура
Фота: Фэйсбук Віктара Лютынскага

Сёння 92 гады з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пісьменнік нарадзіўся ў Оршы, там жа вучыўся ў школе №3. Да Другой сусветнай вайны паспеў скончыць 3 класы сярэдняй адукацыі.

Да дня нараджэння пісьменніка ў гэтай школе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Уладзіміра Сямёнавіча, паведаміў у сваім фэйсбуку краязнаўца Віктар Лютынскі.

На дошцы на рускай мове паведамляецца, што школе прысвоена імя класіка беларускай літаратуры.

Унізе пададзены ўрывак беларускамоўнага верша Уладзіміра Караткевіча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: