Сёння ў тэатры Рампэ ў Штутгарце адбудзецца прэм’ера трох чытак «Купалаўцаў» па творах беларускіх аўтараў

Культура
Сцэна з чытак спектакляў у межах праекта "KUPALAUCY: KUO VADIS?". Фота: Сафія Эўская.

Стрым з падзеі распачнецца сёння, 26 лістапада, у 19.45 па беларускім часе на Ютуб-канале беларускай незалежнай тэатральнай групы.

Нагадаем, што прэм’ера трох чытак спекталяў ладзіцца ў межах праекта «KUPALAUCY: KUO VADIS?» — супольнага праекта беларускіх артыстаў з нямецкай культурніцкай арганізацыяй KuB / Kulturverein Belarus. Яго мэта — прасоўванне маладой беларускай лiтаратуры і драмы, ды таксама развіццё супрацоўніцтва мiж беларускiмi i нямецкiмi спецыялiстамi.

Праект зацікаўлены ў стварэнні тэатральнага прадукта па новай мадэлi — «максiмальна гнуткай, неiерархiчнай, адаптаванай пад супрацоўнiцтва экспертаў з розных краiн».

Сёння ў тэатры Рампэ ў Штутгарце будуць паказаныя тры спектаклі па творах беларускіх аўтараў.

“Шэпт” Сяргея Лескеця ў пастаноўцы Рамана Падалякі — «своеасаблiвае падарожжа да вясковай культуры, магii шэпту».

Сёння ў тэатры Рампэ ў Штутгарце адбудзецца прэм'ера трох чытак "Купалаўцаў" па творах беларускіх аўтараў
Сцэна з чытак спектакляў у межах праекта «KUPALAUCY: KUO VADIS?». Фота: Сафія Эўская.

«Гісторыя ўцякачкі. Я вярнуся?” Ганны Златкоўскай у пастаноўцы Андрэя Саўчанкі «дакументальная п’еса пра страхі, страты і надзеі эмігранцкага жыцця».

«Свята кабана” Аляксандра Чарнухі ў пастаноўцы Марыны Міхальчук «яркая сатыра пра нязносна смешную, але насамрэч кафкіянскую рэальнасць, у якой так лёгка можна апынуцца».

У чытках задзейнічаны акцёры-купалаўцы: Алег Гарбуз, Ігар Сігоў, Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Міхаіл Зуй, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Зміцер Лук’янчык, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Яўгенiя Кульбачная ды іншыя артысты.

Пачнецца дзейства а 18:00 гадзіне з дыскусіі, прысвечанай актуальным пытанням незалежнага беларускага мастацтва.

Праект «KUPALAUCY: KUO VADIS?» рэалiзуецца ў рамках праграмы Федэральнага мiнiстэрства замежных спраў Германii па пашырэннi супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краiнах Усходняга партнёрства i Расii.

Сёння ў тэатры Рампэ ў Штутгарце адбудзецца прэм'ера трох чытак "Купалаўцаў" па творах беларускіх аўтараў
Сцэна з чытак спектакляў у межах праекта «KUPALAUCY: KUO VADIS?». Фота: Сафія Эўская.

Глязець стрым з чытак «Купалаўцаў» і  дыскусію можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: