Сёння, 13 лістапада, апошні дзень рэгістрацыі на анлайн-праграму адукацыі і ментарынгу Social Camp

Каманда праекта Social Camp пад кіраўніцтвам Гётэ-Інстытута ў Варшаве распрацавала адмысловыя праграмы навучання, ментарынгу і падтрымкі праектаў для беларусаў і беларусак.

Праект складаецца з дзвюх праграм:

  • Social Camp. Адукацыя — гэта дзесяць курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш.
  • Social Camp. Ментарынг — гэта праграма для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларусамі як у краіне, так і за яе межамі.

Першы раўнд рэгістрацыі на адукацыйныя курсы і ментарынг завяршаецца сёння ­– 13 лістапада 2022 года. Прапануюць абраць праграму па душы і запісацца праз адмысловыя формы рэгістрацыі.

Social Camp задумваўся як праект падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і рэалізуеццца ў супрацоўніцтве з беларускай экспертнай камандай.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.