Каманда праекта Social Camp пад кіраўніцтвам Гётэ-Інстытута ў Варшаве распрацавала адмысловыя праграмы навучання, ментарынгу і падтрымкі праектаў для беларусаў і беларусак.
Праект складаецца з дзвюх праграм:
- Social Camp. Адукацыя — гэта дзесяць курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш.
- Social Camp. Ментарынг — гэта праграма для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларусамі як у краіне, так і за яе межамі.
Першы раўнд рэгістрацыі на адукацыйныя курсы і ментарынг завяршаецца сёння – 13 лістапада 2022 года. Прапануюць абраць праграму па душы і запісацца праз адмысловыя формы рэгістрацыі.
Social Camp задумваўся як праект падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і рэалізуеццца ў супрацоўніцтве з беларускай экспертнай камандай.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: