У Літве выйшаў альбом міжваенных здымкаў з Заходняй Беларусі
Reform.news · 19 октября 2022, 12:59
https://reform.news/334252-u-litve-vyjsha-albom-mizhvaennyh-zdymka-z-zahodnjaj-belarusi/Нацыянальны музей Літвы выпусціў альбом фотаздымкаў этнографкі Марыі Знамяроўскай-Пруферовай – каля 900 фота з Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў 1920-х — 1930-х гг. Пераважна беларускі матэрыял – паведаміла на сваёй старонцы даследчыца Вольга Лабачэўская.

Марыя Знамяроўская-Пруферова была загадчыцай Этнаграфічнага музея пры кафедры этналогіі і этнаграфіі Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Дзякуючы ёй у Музеі старажытнабеларускай культуры захоўваецца выдатная калекцыя народнага мастацтва.
Кнігу можна набыць тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
