Лявон Вольскі прэзентуе «Беларускі сьлед» — (каля)гістарычны серыял пра лёсы землякоў

Культура
Скрын з праграмы "Беларускі сьлед".

У новым відэаблогу на Youtube славуты беларускі музыка распавядае цікавыя і (не)верагодныя гісторыі жыцця нашых суайчыннікаў, «якіх раскідала па цэлым свеце».

«З трымценьнем у сэрцы я прадстаўляю вам новы захапляльны, вострасюжэтны і галавакружны гістарычны сэрыял пра пакручастыя лёсы нашых з вамі землякоў», — з такой колькасцю эпітэтаў прэзентаваў Лявон Вольскі новы праект на сваёй старонцы ў сацсетках.

Усё не выпадкова.

У першым «эпізодзе» адукацыйнага серыялу, які доўжыцца ўсяго чатыры хвіліны, гаворка ідзе пра палескія карані самога Напалеона Банапарта. Гісторыя прадзеда Напалеона — шляхціча Бонапартовіча з-пад Кобрына — распавядацца з дапамогай інсцэніроўкі, маляніўчых кадраў, сенсанцыйных звестак. Не абыходзіцца ролік без сведчанняў дазнанай эксперткі ды нават лёгкіх інтанацыйных нотак «дылетанта» Юрася Жыгамонта ў маўленні вядоўцы.

Але ў праграме ёсць невялічкі падвох: яе жанр — гістарычнае макьюментары, што значыць, што не ўсё, пра што гаворыцца ў серыяле, з’яўляецца праўдай.

Пераправерыць агучаныя звесткі і прапануе аўтар музычнага праекта «Крамбамбуля» шаноўнай публіцы.

Як распавёў Лявон Вольскі тэлеграм-каналу BY_CULTURE, «[праграм зроблена так], каб разняволіць беларусаў і вызваліць іх ад стэрэатыпаў».

«Каб развіць крытычнае мысленне, не прымаць на веру розную інфармацыю, а правяраць [яе], — дадае беларускі дзеяч. — А то так можна паверыць і ў магутны беларускі ноўтбук, і дызайнерскі матацыкл. Ломка стэрэатыпаў і гарэзлівы настрой актуальныя для любой нацыі, у любую пару года і ў любы гістарычны перыяд».

Прэмьера «Беларускага сьледу» невыпадкова адбылася першага верасня.

«У першы дзень восені, калі школы, каледжы ды ўнівэрсытэты напаўняюцца жыцьцём і прагай ведаў, мы таксама аніяк ня можам застацца ў баку і пакінуць гісторыю без свайго сьціплага, але такога натхнёнага ўнёску, — звяртаецца музыка да гледачоў. — Далучайцеся ж да нас у вывучэньні беларускае гісторыі, абмяркоўвайце яе, спрачайцеся і скажыце, а якімі сынамі беларускае зямлі ганарыцеся менавіта вы?».

Іншымі словамі пасланне праграмы можа гучаць і так: «Мы самі ствараем сваю гісторыю».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: