Оруэл, Руні, Рэмарк, Фіцджэральд: выдавецтва «Янушкевіч» анансуе працяг працы

Главное
Кнігі на паліцах забароненай кнігарні "Кнігаўка". 16 мая 2022 год. Фота: facebook.com/januskevic.books.

На фэйсбук-старонцы выдавецтва «Янушкевіч» з’явіўся шматабяцальны допіс Андрэя Янушкевіча.

У ім выдавец выклаў спіс кніг, якія павінны былі выйсці гэтым летам, але так і не выйшлі з-за вядомых травеньскіх падзей.

  • Джордж Оруэл «Ферма жывёлаў» (няма чаго дадаць)
  • Кормак Маккарці «Дарога» (найлепшая постапакаліптыка XXI стагоддзя)
  • Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і вядзьмар Схаванага горада» (беларускае фэнтэзі для падлеткаў)
  • Салі Руні «Размовы з сябрамі» (сусветны бестселер сучаснасці)
  • Эрнэст Хэмінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)» (гэты раман зрабіў аўтара знакамітым)
  • Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (няма чаго дадаць)
  • Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (без каментарыяў)
  • Павел Волотович, Алексей Ковалев «Минск тусовочный 90-х» (убойная кніга пра нефармальны горад)
  • «Песня песняў», пераклад Сяргея Шупы (слынная старабіблейская кніга)

Ці збяднеў беларускі кніжны рынак ад гэтага? – задае рытарычнае пытанне Андрэй Янушкевіч. ­– Пакінем гэтае пытанне без адказу. Затое нічога шкоднага не выйшла, і дзяржава можа спаць спакойна.

Оруэл, Руні, Рэмарк, Фіцджэральд: выдавецтва «Янушкевіч» анансуе працяг працы
Андрэй Янушкевіч на «Прадмове-2020» у Гродне. Крыніца facebook.com/pradmova.

Выдавец Андрэй Янушкевіч запэўнівае, што гэтыя кнігі ўсё ж з’явяцца на свет, аднак тэрміны не раскрывае. Вядома, што разглядаюцца магчымасці выдання як папяровых кніг, так і ў электронным фармаце.

Гэты допіс сустрэў актыўную рэакцыю чытачоў, таму што папярэдні запіс зроблены 16 мая і тычыцца акцыі ў гонар адкрыцця кнігарні выдавецтва – «Кнігаўка».

Нагадаем, што ў гэты дзень – 16 мая – у кнігарню прыйшлі прапагандысты Азаронак і Гладкая, а пасля абеду ў памяшканні адбыўся ператрус. Выдавец і супрацоўніца Наста Карнацкая атрымалі суткі.

Перад гэтым, у студзені 2021 года, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць зноў карыстацца банкаўскім рахункам.

22 сакавіка выдавецтва «Янушкевіч» папрасілі вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7А у Мінску. У сувязі з гэтым быў абвешчаны рапродаж кніг, дзеля якога сабралася вялізная чарга пакупнікоў.

Пасля блакіроўкі рахунка, закрыцця кнігарні і арышту Андрэй Янушкевіч распачынае працу за межамі Беларусі.

«Рукапісы не гараць», – піша ён у каментарах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: