Не толькі кніга, але і выстава: «Шэпт» Сяргея Лескеця атрымае новае ўвасабленне

Культура
Сяргей Лескець. З праекта "Шэпт". Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

У жніўні ў мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца выстава па нашумелым праекце «Шэпт» Сяргея Лескеця — пра беларускіх бабулек-чараўніц.

Ідэя надаць даследаванню беларускага фатографа новае вымярэнне ўзнікла ў куратаркі выстаў, мастачкі Дзіны Даніловіч.

Як паведаміў Reform.by Сяргей Лескець, у новым прачытанні яго праекта будзе ўзмоцнены містычны складнік.

«Акцэнт будзе зроблены на працы з магічным словам. Тое, што слова матэрыялізуецца ў нейкае дзеянне, уздзеянне, што яно валодае такой амаль фізічнай сілай — тэма, якую мы паспрабуем развіць і паказаць праз розныя медыумы», — падзяліўся фатограф.

Акрамя фота бабулек-чараўніц, якія Сяргей Лескець на працягу амаль дзесяцігоддзя рабіў, вандруючы па ўсёй Беларусі, на выставе будуць прадстаўлены відэа- і аўдыязапісы размоў з жанчынамі-знахаркамі, іх замовы, якія былі зафіксаваныя аўтарам.

 

Не толькі кніга, але і выстава: "Шэпт" Сяргея Лескеця атрымае новае ўвасабленне
Баба Ванда. Фота Сяргея Лескеця. Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

Зараз для экспазіцыі збіраюцца зёлкі — стваральнікі выставачнага выказвання хацелі б задзейнічаць усе органы пачуццяў гледачоў для ўспрыняцця прасторы вясковай магіі. Тым больш, што зёлкі — гэта тое рэчыва, з якім працуюць бабулькі-траўніцы.

На выставе таксама будзе экспанавацца крывуля — частка дрэва, якая валодае магічнай сілай пераўтвараць звычайную ваду ў лекавую; лічылася «акенцам» у іншае вымярэнне.

«Каб вырашыць пэўныя задачы, бабулькі звярталіся ад рознага кшталту энергій, — дадае Сяргей Лескець. — Мы паспрабуем гэтыя энергіі візуальным чынам пазначыць».

Натуральна, у прасторы выставы будзе ўзгадана і сама кніга беларускага фатографа «Шэпт», у якой ён сабраў замовы чараўніц і свае ўражанні ад сустрэч з бабулямі — носьбітамі жывой, але знікаючай традыцыі. Вядома, што выданне, надрукаванае ў выдавецкай ініцыятыве Вільма з дапамогай Р. М. Цымберава, карыстаецца папулярнасцю і разыходзіцца з хуткасцю.

Не толькі кніга, але і выстава: "Шэпт" Сяргея Лескеця атрымае новае ўвасабленне
Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

Адкрыццё выставы па праекце Сяргея Лескеця запланавана ў НЦСМ на 19 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: