Варшава, Батумі, Мюнхен: фільм «Кураж» Аляксея Палуяна працягвае тур па гарадах Еўропы

В мире
Кадр з фільма "Кураж" ("Смеласць") Аляксея Палуяна.

Серыя паказаў вядомай дакументальнай стужкі пра беларускі супраціў ладзіцца ў межах другой гадавіны пачатку пратэстаў.

«Варта казаць пра Беларусь і пражываць наш жнівень 2020-га наноў, з асэнсаваннем гэтых цяжкіх дзьвух гадоў», — пазначыў старт летняга тура рэжысёр Аляксей Палуян.

Варшава, Батумі, Мюнхен: фільм "Кураж" Аляксея Палуяна працягвае тур па гарадах Еўропы
Постар да стужкі.

Пасля ўчорашняга паказу ў Тбілісі «Кураж» («Смеласць») 5 жніўня будзе дэманстравацца ў Варшаве. На адзіны сеанс у кінатэатры Luna білеты амаль разабраныя.

9 жніўня — і дакументальная карціна, дзе галоўныя героі, акцёры Беларускага свабоднага тэатра  Павел Гарадніцкі, Дзяніс Тарасенка ды Марына Якубовіч пражываюць першыя дні беларускага «жнівеньскага паўстання», будзе паказана ў Батумі — у мадэрнавым кінатэатры «Аполла».

Паралельна — у Нямеччыне — «Кураж» працягае свае шэсце па кінаэкранах: 4 жніўня фільм будзе дэманстравацца ў Мюнхене ў Backstage Arena, 11 жніўня — у Берліне ў Pilecki Institute.

Нагадаем, што леташняя серыя паказаў карціны Аляксея Палуяна, беларускага рэжысёра, што жыве ў Германіі, суправаджалася акцыямі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Варшава, Батумі, Мюнхен: фільм "Кураж" Аляксея Палуяна працягвае тур па гарадах Еўропы
Святлана Ціханоўская на прэм’еры стужкі «Кураж» у Берліне падчас акцыі салідарнасці.

Узнаўляючы сусветную прэм’еру сваёй стужкі на Берлінале-2021, Алексей Палуян адзначае:

«Па адчуваннях, быццам некалькі гадоў ужо мінула: менавіта ў той дзень (дзень прэм’еры — Reform.by) пачалася акцыя з партрэтамі палітвязняў, якая суправаджала фільм амаль на кожным паказе ў больш чым 15 краін свету. Летась на прэм’еры ў Берліне было 460 партрэтаў палітычных вязняў, сёння гэтая лічба ў тры разы болей — 1231 чалавек, амаль праз 9 месяцаў пачнецца вайна і свет забудзе пра палітвязняў, пра Беларусь забудуць… але не беларусы. Жыве!»

Рэжысёр і каманда стужкі запрашаюць усіх, хто хоча ўзгадаць жнівень 2020-га, прыходзіць на сеансы.

Серыя летніх паказаў «Кураж» ладзіцца ў межах Дзён беларускай культуры, якія сёлета праходзяць пад дэвізам «Belarus must go on».

Пачытаць пра стужку-лаўрэата «Оскара» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: