Украінскі PinchukArtCentre аднавіў працу выставай пра ваенныя злачынствы

В мире
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: the-village.com.ua.

Ва ўмовах ваеннага стану культавы цэнтр сучаснага мастацтва PinchukArtCentre аднаўляе працу маштабнай выставай з удзелам украінскіх і замежных мастакоў.

«Калі вера зрушвае горы» зладжана ў кіеўскім арт-цэнтры пры падтрымцы бельгійскага Музея сучаснага мастацтва ў Антверпене і ўрада Фландрыі. Навіну пра гэта дала інстытуцыя ў сваім Інстаграме.

Творы з бельгійскай калекцыі ўступаюць у дыялог з працамі ўкраінскіх мастакоў, большасць якіх была створана падчас вайны.

Украінскі PinchukArtCentre аднавіў працу выставай пра ваенныя злачынствы
Фрагмент экспазіцыі выставы. Фота: the-village.com.ua.

Праект Russian War Crimes (расійскія ваенныя злачынствы) стаў арганічнай часткай выставы, у ім збіраюць працы фатографаў, якія фіксуюць доказы ваенных злачынстваў Рускай арміі ва Украіне.

Сукуратар выставы Б’ёрн Гельдхоф паведаміў на адкрыцці: «Для нас важна адкрыць выставу ў Кіеве… Супраца працягваецца і становіцца яшчэ больш актуальнай цяпер, калі ідзе вайна. Гэта сімвалічны момант гісторыі. Украіну нядаўна прывіталі ў еўрапейскай сям’і. Цяпер адна з вядучых еўрапейскіх інстытуцый дзеліцца сваімі працамі з Украінай на сваю ўласную рызыку. Гэты жэст азначае, што Украіна – гэта Еўропа».

Культавы цэнтр сучаснага мастацтва PinchukArtCentre быў заснаваны ў Кіеве ў 2006 годзе бізнесменам і філантропам Віктарам Пінчуком.

PinchukArtCentre з’яўляецца міжнародным хабам сучаснага мастацтва, які развівае ўкраінскае мастацтва і даследуе нацыянальную ідэнтычнасць у сучасным дынамічным свеце. Цэнтр выдае прэстыжныя міжнародныя прэміі маладым аўтарам, збірае калекцыю і ладзіць адукацыйныя і публічныя мерапрыемствы, бо мае на мэце «прыцягненне грамадскасці да дынамічнага дыялогу».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: