Змитер Дашкевич в заключительном слове: Губопаўцы смяяліся: «Жонка будзе нараджаць у турме»

Новости
Фото: Facebook Насты Дашкевич

Политзаключенный Змитер Дашкевич в заключительном слове заявил об избиении и угрозах от сотрудников ГУБОПиК, что жена «будет рожать в тюрьме». Сегодня его приговорили к 1,5 годам колонии, а жену Насту Дашкевич, месяц назад родившую четвертого ребенка, — к 3 годам домашней «химии».

Приводим заключительные слова Змитра и Насты, опубликованные правозащитным центром «Весна».

«Канечне, я разумеў, што мяне чакае, але тое, што я пачуў ад пракурора, гэта вышэй за разуменне…

Ісус даў нам уладу адпусьціць грахі чалавеку ці пакараць. Які павінен быць грэх, што маці чатырох дзяцей, немаўлятка неданошанага, просяць пасадзіць у турму?

Я часам задаю сабе пытанне, што думаюць гэтыя людзі, …калі просяць выносіць прысуды. Было б прасцей, каб мы бачылі перад сабой звяроў. А так яны ходзяць, усміхаюцца. Следчыя, якія пішуць гэтыя справы, просяць прабачэння, усьміхаюцца, цукеркі носяць на закрыццё справы…

Летась я стаяў на варце ў Курапатах, калі да мяне падышла дзяўчына са слязамі на вачах. Кажа: «Вось даведалася, што Вы тут стаіце, прыйшла папрасіць прабачэння». Я не зразумеў, пра што яна гаворыць. Кажа: «Тата мой у 2004 годзе даў вам 14 сутак, памятаеце?» А я вельмі добра запомніў, таму што гэта быў адзіны выпадак, калі мне 14 сутак давалі. І вось праз 17 гадоў да мяне падышла дачка суддзі і сказала: «Прабачце…». Напэўна, адзін з самых шчымлівых момантаў за гэтыя больш чым 20 гадоў… Я не паспеў у яе запытаць, але, напэўна, яна размаўляла з татам, тата думаў пра гэта ўсе гады. Даючы мне 14 сутак, разумеў, што ён робіць беззаконне. Нават 14 сутак, хоць у той момант я не вельмі расстроіўся б і 14 гадам. А тут па паўтара мы года просім матулі з немаўляткам на руках. Усё правільна, усё нармальна.

Я думаў, калі праз годы здымуць гэты фільм, пра тое, як сядзелі людзі на Акрэсціна, я бы, ведаеце, і сам бы не паверыў. У гэта немагчыма паверыць. Зэкі, якія сядзелі там на пару гадзін у гэтай камеры, якія аб’ездзілі ўсе зоны Беларусі, яны былі ў шоку. Людзі, якія па 20-25 гадоў езділі па ўсіх зонах, яны ніколі не бачылі такіх умоваў, у якіх вы трымаеце людзей на Акрэсціна. Ніколі не бачылі. Я б і сам у гэта не паверыў… Такое можа быць…. І ў той час падыдуць вашы дзеці і скажуць: “Мама, а дзе ты была?”… А можа і не скажуць… «Я прасіла Дашкевічаў пасадзіць… злачынцаў… на 1,5 года». Напэўна толькі тады адбудзецца асэнсаванне…

Што адбываецца зараз, немагчыма зразумець. Калі падчас арышту мяне білі пры маёй жонцы цяжарнай і казалі: «Что говорит этот человек? Пусть говорит нормально. Пусть нормально разговаривает». Калі везлі ў машыне, гэты губопавец сказаў: «Я б цябе знішчыў за адно толькі тое, што ты дзяцей у гэта ўцягнуў!» Я кажу: «Паслухай, што я раблю ня тое?» Ён: «Ну вось лісты пішаце, мы пазнаходзілі лісты, далучылі да крымінальнай справы». Знайшлі лісты, якія дзеці нашыя пісалі Марыі Калеснікавай — «Маша, мы молімся за цябе, мы любім цябе». Вось гэта злачынства — дзеці пішуць лісты палітвязням.

Калі мяне арыштоўвалі на Акрэсціна па крымінальнай справе, таксама губопаўцы смяяліся: «Жонка будзе нараджаць у турме». Я думаў, што гэта самы страшны дзень у маім жыцці, але сёння, напэўна, яшчэ страшнейшы.

Настачка, прабач мне, што я цябе ў гэта ўцягнуў. Ня мог уявіць ніколі, што такое можа з намі адбыцца. Я ўвесь час разважаў, што я нясу гэты крыж, але я ня мог падумаць у страшным сне, што я ўскладу гэты крыж на цябе. Даруй мне, што я так мала думаў пра цябе. Я кахаю цябе і малюся за цябе і за нашых дзетак, за неданошанага Даніільчыка нашага … (плача). Ты святая жанчына… Я не ведаю такіх… Даруй, што я падвёў цябе.

Я не разумею, што адбывацца… Людзі з вышэйшымі юрыдычнымі адукацыямі лічаць, што злачынца — гэта той, хто супраць гвалту выйшаў, а не той, хто робіць гвалт. Злачынцамі яны лічаць таго, хто хоча праўды, а не таго, хто кажа «Часам не да законаў». Спадзяюся на Божую волю, хоць я не разумею, што адбываецца, скажу вам так.

У тым, што такая сістэма не можа існаваць, няма сумневу. Я проста зычу вам, суддзі, пракуроры, падумаць пра душу сваю. Я заўсёды кажу на судах (хоць гэта і бессэнсоўна): Ісус Хрыстос кажа — што ты дасі за душу сваю, калі прыйдзе дзень суду справядлівага? Што ты дасі за душу сваю, калі будзе суд сапраўдны? Вы назвалі сябе судом. Бог называе сябе судом. Імя Бога — суддзя. І я адказваю: прыйшоў суддзя і судзіў мяне справядліва за тое, што выйшаў 23-га з дзецьмі і раздаваў буклеты «Малітва за Беларусь», Бібліі раздаваў. У дзень сапраўднага суду вы нічога не дасцё за сваю душу. І дай Бог, каб вашы дзеці праз 17 гадоў ці праз 17 месяцаў, ці вы самі прыйшлі і сказалі: «Прабач». І, бачыць Бог, не жадаю нікому з вас зла. Адзінае, каб вы трошку задумаліся, што вы робіце, ці ёсць нешта, што б вы не зрабілі, калі вам загадаюць, ці ёсць для вас нейкія межы?».

Наста в заключительном слове попросила не разлучать ее с детьми:

«Я не рыхтавала апошняе слова. Я выбачаюся, што я хачу сказаць, я вельмі прашу вас не разлучаць нас з нашымі дзецьмі. Са сваіх сваякоў аб іх можа паклапаціцца толькі мой тата. Гэта чалавек, які перажыў два інфаркта, ён не справіцца… Малодшаму сыну няма і месяца, у яго ёсць пытанні па здароўю… Я б вельмі хацела папрасіць вас скарыстаца магчымасцю выкарыстаць любыя іншыя магчымасці віды пакарання, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Сёння дзеці маліліся, каб выйшаў тата, каб гэта былі апошнія турботы ў іх жыцці (плача). Я не ведаю, як яны перажывуць, калі даведаюцца, што не прыйшла іх мама. Я вельмі вас прашу не пазбаўляць мяне магчымасці быць з дзецьмі, клапаціцца пра іх. Усё, дзякуй».

Змитра и Насту обвиняли по статье 342 УК Беларуси — организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них. По версии следствия, они принимали участие в акции протеста 23 августа 2020 года в Минске.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: