Брукаванку пад Стоўбцамі ХVI-XIX стагоддзяў працягваюць нішчыць — фотафакт

Фотарэпартаж па выніку правядзення «рамонтных прац» на тракце Новы Свержань — Мір размясціў 10 ліпеня ў сваіх сацсетках Валер Дранчук, руплівец, які ў 2015 годзе змагаўся за наданне аб’екту статусу гісторыка культурнай каштоўнасці.

«Пад Стоўпцамі ЗНІШЧЫЛІ БРУКАВАНКУ — першую ў гісторыі, якую ўшанавалі статусам помніка архітэктуры шэсьць гадоў таму, — напісаў краязнаўца. — У Сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі яна застанецца толькі фармальна — насамрэч яе ўжо няма… На гэтым мейсцы празь месяц будзе ляжаць асфальт!»

Фота: facebook.com/valer.dranchuk.

Спадар Валер выклаў у сеціва не толькі фота, але і афіцыйны пратакол 2015 года, падпісаны старшынёй Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады, намеснікам міністра культуры Аляксандрам Яцко. У ім сказана, што «брукаванаму ўчастку тракту Новы Свержань — Мір (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў) ХVI-XIX стагоддзяў, які размешчаны на 1.8 — 3.1 кіламетры ўчастка аўтамабільнай дарогі П 00025″ нададзены статус помніка архітэктуры катэгорыі «3».

Фота: facebook.com/valer.dranchuk.

Першыя звесткі аб тым, што брукаванка была ўзрыта, з’явіліся некалькі дзён таму ў тэлеграм-канале «Спадчына», але тады не было дакладнасці, ці знаходзіцца пашкоджаны ўчастак пад аховай.

Зараз Валер Дранчук канстатуе страту каштоўнасці, якой, па падліках спецыялістаў, ад 300 да 600 гадоў.

Фота: facebook.com/valer.dranchuk.

Рамонтныя працы на дарозе звязваюцца з падрыхтоўкай да абласных Дажынак, які сёлета пройдуць у Стоўбцах.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!