«У сувязі з вострай неабходнасцю»: арэндадаўца высяляе з офіса выдавецтва «Янушкевіч»

Главное
Крыніца фота: facebook.com/januskevic.books.

Адно з найвядомейшых незалежных кніжных выдавецтваў Беларусі — «Янушкевіч» — пазбавілі офіса. Як распавеў Reform.by дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч, учора вызваліць памяшканні іх папрасіў арэндадаўца — кампанія «Маллс 40».

Папрасілі вызваліць офіс на Мар’еўскай, 7A да канца тыдня, гэта значыць цягам бліжэйшых трох дзён, — паведаміў выдавец. — Пазначылі проста «острой необходимостью» . З чым звязаная такая спешка — дадатковых каментарыяў не было.

Уласніка нават не засмуціў той факт, што па законе яны павінны папярэдзіць другі бок аб спыненні дамовы арэнды за два месяцы.

Мяркую, што нас проста хочуць выселіць з гэтага будынка, — пракаментаваў спадар Андрэй.

Адзін з клопатаў выдавецтва зараз — куды падзець кнігі з офіса. Таму калектыў аб’явіў распродаж з 20% зніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар’еўскай, 7А.

«Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку», — звяртаецца да чытачоў каманда.

Адрас выдавецтва, які неўзабаве знікне — Мінск, вуліца Мар’еўская, 7А, офіс 10.

«У астатнім мы працуем, усе абавязальніцтвы з нашага боку будуць выкананыя», — зазначаюць у выдавецтве.

Выдавецтва «Янушкевіч» працуе ў Беларусі з 2014 года. Яго спецыялізацыя — гістарычная і літаратура non fiction. Але місія інстытуцыі шырэйшая — пашыраць культурную прастору беларускай кнігі, зацікаўліваючы ёю як мага большае кола чытачоў ва ўсім свеце. Таму ў асартыменце выдавецтва — і пераклады вядомых літаратурных твораў, мастацкая проза, дзіцячая літаратура.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: