У Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава даследчыцы стараабрадніцтва і мастачкі Галіны Нячаевай

Культура
Фрагмент афішы выставы "Час цыклонаў". Фота: artmuseum.by.

Выстава «Час цыклонаў. Жывапіс і графіка Галіны Нячаевай”, прымеркаваная да юбілею аўтаркі, адкрываецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі сёння, 22 снежня.

На выставе будуць прадстаўлены творы жывапісу, графікі, паэтычныя зборнікі, мастацтвазнаўчыя манаграфіі, дзённікі і замалёўкі, а таксама веткаўскія іконы – неад’емная частка дзейнасці Галіны Нячаевай па зборы музейных скарбаў, інфармуюць пра характар выставачнага праекта ў музейнай установе.

Галіна Рыгораўна Нячаева (г. н. 1951) – прызнаны і аўтарытэтны даследчык стараабрадніцтва, традыцыйнай культуры (семіётыкі беларускага арнаменту), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Яна стаяла ля вытокаў стварэння Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, доўгія гады была яго дырэктарам і сёння застаецца натхняльнікам калектыву аднадумцаў, адданых музейнай справе. Акрамя таго, Галіна Нячаева вядомая як паэт і мастак, чыя глыбока філасофская творчасць спалучае ў сабе даследчую дакладнасць і яскравы сімвалізм.

Выстава працягнецца да 29 лютага.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: