Human Constanta — единственная организация, которая специализируется на защите прав мигрантов и беженцев в Беларуси. Правозащитница Наста Лойко — соучредительница организации и тот человек, который первым начал бороться за иностранцев. Еще в начале нынешнего кризиса с мигрантами, в июле, Human Constanta была ликвидирована беларусскими властями, теперь вся ответственность за помощь мигрантам лежит на провластных организациях. Reform.by поговорил с Настой о ее работе, мигрантофобии беларусов, об отношениях с государством и о том, что для Human Constanta изменила ликвидация.
«Зачистка» — так в КГБ официально назвали ликвидацию общественных организаций, формировавших гражданское общество Беларуси. За один день, 22 июля, были ликвидированы полсотни НГО по всей стране. Это было только начало — на сегодня уже более 280 общественных организаций, некоммерческих учреждений и фондов ликвидированы либо ожидают формального решения суда, который их закроет.
Некоторые считают происходящее местью властей за санкции ЕС, другие считают санкции лишь удобным предлогом. В любом случае, «зачистка» идет по всем фронтам. Ликвидируются не только правозащитные, молодежные и прочие околополитические организации, в которых власть могла узреть «спящие террористические ячейки». Под нож пошли даже экоактивисты, защитники животных и клуб любителей песни.
Масштабы «зачистки» таковы, что она может отбросить беларусское гражданское общество на десятилетия назад, оставит людей наедине с их проблемами, отправит назад в тень болезненные вопросы, которыми не хочет заниматься государство. Мы не можем это остановить, но можем рассказать беларусам о том, ЧТО мы все теряем в этой ликвидации. Сделать снимок на память. В надежде, что все восстановится прежде, чем он пожелтеет.
Наста Лойко — известная фигура в беларусской правозащите. Она начала этим заниматься больше десяти лет назад, еще в 2009 году, с Комитета защиты репрессированных «Салідарнасць». Он был создан известными правозащитниками и общественными деятелями для помощи тем, кто пострадал от репрессий после Плошчы-2006. Тогда девушке было 19, она после учебы в юридическом колледже БГУ перешла сразу на третий курс заочки юрфака, параллельно училась и в магистратуре ЕГУ в области европейского права. В 2010 году Наста перешла в правозащитный центр «Весна», где работала до 2018-го. Последние полтора года она совмещала «Весну» с уже собственной организацией — Human Constanta.
«У мяне была ідэя стварэння асобнай арганізацыі па абароне правоў мігрантаў і ўцекачоў яшчэ з 2014 года», — рассказывает Лойко. — «Пасля Чэмпіяната свету па хакеі я пачала займацца мігранцкай тэмай, і мы спрабавалі камунікаваць з рознымі афіцыйнымі арганізацыямі: з УВКБ (Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах уцекачоў — заўв. Reform.by) і з Чырвоным Крыжом. Але з намі не надта хацелі размаўляць — проста праз тое, што ў нас не было афіцыйнага статусу. Ад імя праваабарончага цэнтра «Вясна» таксама цяжка было камунікаваць. Тады ў мяне і ўзнікла ідэя аб стварэнні нейкай зарэгістраванай арганізацыі, якая гатовая была б узаемадзейнічаць з іншымі дзяржаўнымі органамі.
Тады ў мяне самой не было ні магчымасці, ні сілаў на гэта. Але пад канец 2015 года з’явілася некалькі людзей, з якімі мы пачалі гэта абмяркоўваць. Адзін з іх быў Аляксей Казлюк, які ў той час сышоў з Lawtrend. І мы ў нейкі момант прыйшлі да таго, што можам паспрабаваць стварыць сваю арганізацыю. На прынцыпах адкрытасці, гарызантальнасці, з гатоўнасцю да розных кааперацый, да ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і бізнесамі, з усім, што было б важна для правоў чалавека».
Несколько месяцев единомышленники обдумывали будущую работу и готовили создание организации. Регистрацию получили 12 октября 2016 года. Процесс занял три месяца из-за неочевидных сложностей.
«Сама некамерцыйная ўстанова ў Беларусі рэгіструецца вельмі проста. Але трэба адна паперка, якая называецца «Узгадненне назвы». Назву павінны зацвердзіць у гарвыканкаме. Фармальна патрабуецца, каб назва была цэнзурная і не супадала з іншымі назвамі, але на практыцы да назваў вельмі чапляюцца.
Першы варыянт назвы яны не хацелі зацвярджаць, бо «незразумела з назвы, чым вы будзеце займацца». Вельмі складана было ўставіць слова «праваабарончая», зацвярджаць назву з гэтым словам яны не хацелі. Добра хоць, што ў назве ёсць «міжнароднае права» — гэта было для нас важна.
Па выніку мы ім прынеслі шмат варыянтаў, і яны сказалі зляпіць два варыянты ў адзін. У нас атрымалася назва з адзінаццаці словаў. Гэта фактычна было ўмовай рэгістрацыі. Я, па праўдзе, дагэтуль не магу гэтую назву запомніць і вымавіць, але з такой вялікай дурацкай назвай мы існавалі гэтыя пяць гадоў», — улыбается Наста. Официальное название было — «Учреждение «Консультационный центр по актуальным международным практикам и их имплементации в праве “Хьюман Константа”».
Сначала в команде было пятеро, со временем «основной состав» вырос до 14 человек. Организация принципиально строилась горизонтально, без иерархии, команде уделялось много внимания, а вот директор был лишь номинальным — человек, который подписывает. Наста и единомышленники даже придумали делать ротацию директоров и меняли их каждые полтора года. Успели смениться трое, Лойко была бы следующей, если бы не ликвидация.
Расспрашиваем Насту подробнее о том, что привело ее в защиту прав именно иностранных граждан. Говорит, впервые обратила внимание на это после Плошчы-2010, когда на протестах задержали двух граждан России. Но в целом масштаба проблемы правозащитница не осознавала до 2014 года. Тогда Минск принимал Чемпионат мира по хоккею.
«Беларусь увяла бязвізавую прастору, трэба было толькі мець квіток на хакейны матч — і можна было спакойна бегчы ў Беларусь з любых краінаў, не было ніякіх абмежаванняў. І людзі, якія арганізоўвалі перавозку людзей у розныя краіны, гэтым скарысталіся. Напрыклад, была група бангладэшцаў, якіх перавозчыкі прывезлі ў Мінск, сказалі, што ўсё — гэта Еўропа, Еўразвяз, і параілі ім выкідваць пашпарты. Людзі выкінулі пашпарты, а потым толькі зразумелі, дзе яны знаходзяцца. Яны пайшлі ў міліцыю. Там пачулі, што ў іх няма пашпартоў, адразу іх затрымалі. У ізалятары тады апынулася вельмі шмат замежнікаў з падобнымі гісторыямі, якія засталіся без пашпартоў. Па беларускай практыцы і традыцыі, такіх людзей адразу затрымліваюць, чакаюць, пакуль іх амбасада пацвердзіць іх асобу, і потым высылаюць. Гэта можа займаць месяцы. І людзі могуць у гэтых кепскіх умовах утрымання ў ізалятары сядзець месяцамі».
О том, что ИВС заполнены иностранцами, правозащитники узнали тем же способом, как мы сегодня узнаем новости с Окрестина. Тогда во время чемпионата очень многих активистов арестовывали превентивно — чтобы они вдруг не испортили красивую картинку мирового спортивного праздника. Выходя после суток, они сообщали об иностранцах и иностранках, которых встречали в изоляторах.
«Мы зразумелі, што там шмат людзей. Мы сталі шукаць, хто ўвогуле займаецца ў нас правамі мігрантаў, ці можна ім дапамагчы. Так мы даведаліся пра Чырвоны Крыж, пра Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, Міжнародную арганізацыю па міграцыі. Мы спрабавалі да ўсіх прыходзіць, размаўляць пра гэтыя праблемы. Але праз тое, што мы незразумела хто, проста нейкая ініцыятыва, яны не хацелі з намі размаўляць, і гэта мяне тады, канечне, вельмі абурыла. Я зразумела, што ў нас няма профільнай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў чалавека менавіта дзеля замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства. Гэта мяне вельмі закранула, і мы сталі займацца некаторымі кейсамі», — говорит Лойко. Дальше из этого и выросла Human Constanta.
Переломным моментом для новой НГО стала ситуация с транзитными беженцами из Чечни в Бресте в 2016 году. Тогда очень многие узнали о Human Constanta, и давно устоявшемуся беларусскому правозащитному сообществу пришлось «признать» организацию.
«Больш шырока пра нас даведаліся пасля гэтай гісторыі ў Брэсце, — подтверждает Наста. — У нас сабралася шмат ідэй, і мы проста ў нейкі дзень узялі квіткі і паехалі паглядзець, што адбываецца, даследаваць сітуацыю. У выніку мы стварылі там місію дапамогі, якая паўгады прафункцыянавала дастаткова паспяхова».
В рамках миссии команда вела мониторинг ситуации, писала аналитику, оказывала правовую помощь беженцам, добивалась решения проблемы по стандартам международного права, помогала предотвращать конфликты.
«Гэта быў вялікі кавалак працы. Мне падаецца, гэта адна з першых важных справаў, якія мы ў межах арганізацыі зрабілі. З тых часоў я вельмі люблю Брэст», — с улыбкой вспоминает девушка.
Она поясняет, что ситуация в Бресте тогда сложилась специфическая.
«Праз Беларусь заўжды беглі людзі з Чачні. Зразумела, што ў Чачні вельмі кепска з правамі чалавека, там высокі ўзровень гвалту, адвольныя затрыманні, людзі знікаюць без вестак. Па 500-700 чалавек на год беглі адтуль праз Беларусь у Польшчу. І па выніку Польшча іх пускала. Чаму праз Брэст? Таму што цягнік «Брэст-Тэрэспаль» – гэта адзіны цягнік, на які не прасілі пашпартоў і не прасілі візы. Ты проста прыходіш у касу і бярэш квіток. Адпаведна, для іх гэта быў адзіны варыянт легальна трапіць на тэрыторыю Польшчы і там ужо звярнуцца за прытулкам. І яны гэтым каналам карысталіся.
І тут у Польшчы раптам змяняецца ўлада, прыходзіць PiS (партыя «Права і справядлівасць» — заўв. Reform.by), яны знакамітыя ў тым ліку ксенафобнай палітыкай. І яны проста закрываюць мяжу і перастаюць гэтых людзей пускаць. У той жа час у Чачні новая хваля: актывізуюцца катаванні і пераслед, шмат людей пачынаюць ехаць, а іх не пускаюць, і яны накапліваюцца ў Брэсце.
Гэта пачалося масава з канца лета, а мы ў пачатку верасня туды прыехалі. Праблема была ў тым, што людзі сядалі на цягнік, прыязджалі ў Тэрэспаль, у Тэрэспалі толькі 10% з іх бралі на працэдуру прытулку, усіх астатніх разварочвалі, саджалі на адваротны цягнік, і яны вярталіся назад у Брэст».
При этом, объясняет Лойко, первое время беларусские пограничники брали людей назад бесплатно, но затем стали требовать, чтобы у всех сразу при выезде в Тересполь был и обратный билет.
«І на гэтым, канечне, беларуская чыгунка зарабіла грошай, таму што адзін квіток каштаваў дастаткова шмат, а там людзі бралі на цэлую сям’ю, туды і назад адразу, і спрабавалі з’ехаць кожны дзень. Ну праўда, мы там неяк спрабавалі падлічыць, і гэта былі дастаткова вялікія сумы.
Людзі апыналіся ў беднасці, у часткі сканчаліся грошы, у часткі пачыналіся праблемы з міграцыйнымі службамі праз пратэрмінаваныя дакументы, за часткай сачылі ці хацелі з імі штосьці зрабіць. І яшчэ ва ўцекачоў быў вялікі комплекс гуманітарных праблемаў, у іх было шмат дзяцей. Мы спрабавалі, наколькі маглі, па розных напрамках працаваць з імі».
Кроме правозащиты, вели и гуманитарную работу. Проводили мастер-классы для детей беженцев, организовывали мероприятия.
«Вельмі шмат мы тады ўзаемадзейнічалі з мясцовай актывісцкай супольнасцю. Там частка людзей падтрымлівала ўцекачоў, але частка насцярожана ставілася. Сумесна з «Дзедзічам» (брэсцкая культурніцкая арганізацыя, ліквідаваная летам 2021 года — заўв. Reform.by) мы пазней, у траўні 2017-га, правялі фэст «Сяброўства», на які прыйшло 200 чалавек, палова — людзі з Паўночнага Каўказу, палова — мясцовыя. Гэта для мяне быў паказальны прыклад, як розныя людзі могуць ужывацца, узаемадзейнічаць, што гэта магчыма, і нейкіх праблем у камунікацыі няма. Гэты досвед можна трансляваць і на іншыя ситуацыі», — отмечает правозащитница.
Также Human Constanta пыталась для помощи беженцам контактировать с органами власти, воздействовать на Польшу, писала жалобы в Европейский суд по правам человека. Добиться реакции ЕСПЧ сначала удалось по случаю не с Польшей, а с Литвой. Некоторые чеченские беженцы садились также на поезд «Минск — Вильнюс», беларусские пограничники их выпускали, а в Вильнюсе они запрашивали убежище. Но одну такую семью литовцы, рассказывает Лойко, три дня продержали в очень плохих условиях и выдворили обратно в Беларусь. Human Constanta помогла им подать жалобу в ЕСПЧ. Суд рассмотрел ее рекордно быстро, признал, что Литва, не приняв их, нарушила права семьи, назначил им большую компенсацию. А через год появились два аналогичных решения ЕСПЧ по Польше.
«Дарэчы, адразу пераскочу да сённяшняй сітуацыі на мяжы, — добавляет Наста. — Цяпер Еўрапейскі суд значна больш акуратны, пакуль што на звароты аб тэрміновых мерах яны адказалі, што польска-літоўскі бок абавязаны забяспечыць мігрантам гуманітарную дапамогу, але не пракаментавалі па сутнасці адносна таго, ці павінны Польша і Літва прымаць гэтых людзей па звычайнай працэдуры, разглядаць іх хадайніцтвы аб статусе ўцекача. Але мы ўсё ж такі вельмі чакаем менавіта такой рэакцыі».
Одним из самых известных кейсов Human Constanta стала помощь гражданину Ирана Мехрдаду Джамшидияну. Он с 1993 года жил в Беларуси, вместе с женой-беларуской растил троих детей, стал исповедовать христианство. Но в 2012 году в Иране были убиты его мать и брат. В семье утверждали, что это было убийство по политическим мотивам, так как брат Мехрдада был членом оппозиционной партии «Зеленая революция». Но в Иране объявили подозреваемым самого Мехрдада. Он отрицал причастность, так как во время убийства был в Беларуси, это подтверждали въездные документы. Но это не помогло. Беларусские власти задерживали Джамшидияна несколько раз, и в 2013 году милиция решила выдворить его из страны как «угрожающего национальной безопасности». И это при том, что на родине мужчине грозила смертная казнь как минимум за вероотступничество. Многие месяцы мужчина провел в изоляторе, Генпрокуратура отказала Ирану в экстрадиции из-за несоблюдения процедуры, его то выпускали, то задерживали, он подал прошение об убежище… В 2016-м получил окончательный отказ. В 2017-м Комитет по правам человека ООН потребовал от Беларуси не высылать Джамшидияна в Иран. Мехрдад к тому времени «залег на дно». Но в июне 2018-го его снова задержали, отправили в изолятор, где он пробыл почти год, после чего его постановили депортировать в Иран. Сначала хотели принудительно, затем освободили мужчину с требованием покинуть страну. И все-таки в итоге в июне 2019 года Департамент по гражданству и миграции разрешил мужчине остаться в Беларуси «по гуманитарным причинам».
Делом Мехрдада Джамшидияна команда Human Constanta занималась с 2014 года — еще до создания организации. Благодаря консолидированной работе множества правозащитников, благодаря тому, что удалось добиться международного внимания к этому случаю и положительного решения КПЧ ООН, им таки удалось переломить систему.
«Да сённяшняга дня, падаецца, гэта адзін з нашых самых паспяховых кейсаў, таму што мы адстаялі яго, яго ўсё ж такі не выдалі ў Іран», — соглашается Наста Лойко.
Она добавляет, что этот случай еще тогда показал неэффективность беларусского механизма предоставления статуса беженца.
«Гэтыя людзі фактычна пазбаўлены права на дапамогу юрыстаў і перакладчыкаў, іх падоўгу трымаюць у кепскіх умовах.
На жаль, амаль нічога з тых часоў не змянілася, акрамя таго, што гэтая свежая мігранцкая гісторыя, якая зараз адбываецца на мяжы, цалкам арганізаваная ўладамі. Калі раней у Беларусі міграцыйная служба знаходзіла, што ў кагосьці пратэрмінаваная віза, іх адразу высылалі. А зараз мы назіраем, як цэлы хостэл могуць займаць людзі з пратэрмінаванымі візамі, міграцыйная служба прыходзіць, правярае, запісвае сабе, сыходзіць і нічога з імі не робіць. Падыход зусім іншы. Мне здаецца, штосьці тут магло змяніцца ў бліжэйшым часе, калі б не адбыўся 2020 год», — отмечает правозащитница.
Human Сonstanta и сейчас старается оказывать помощь мигрантам, которые попадают в сложные ситуации в Беларуси и обращаются к правозащитникам, собирает и передает им гуманитарную помощь, помогает разыскивать пропавших. То, что происходит сегодня на границе Беларуси с Евросоюзом, Наста Лойко не считает «миграционным кризисом».
«Проста таму, што колькасць людзей не тая. Мы ведаем, што за апошні год толькі ў дзве краіны ЕС 110 тыс. беларусаў атрымалі візы, многія з іх з’ехалі. А зараз на мяжы было некалькі тысяч чалавек. Гэта не міграцыйны крізіс, але гуманітарны крызіс. Таму што ідзе размова пра пагрозу жыццю многіх людзей. Гэта гуманітарны крізіс, штучна створаны ўладамі, і на іх ляжыць уся адказнасць за гэтыя падзеі. Гэта чарговы раз паказвае, наколькі яны гатовы выкарыстоўваць людзей як механізм ціску на ЕС. І яны выкарыстоўваюць не толькі мігрантаў, але і палітвязняў. У гэтых сітуацыях людзі з’яўляюцца закладнікамі і ахвярамі палітычнай гульні дзеючых уладаў Беларусі», — подчеркивает правозащитница.
Она добавляет, что ее очень возмущает этот кризис на границе и реакция на него всех участвующих сторон.
«Меня непакоіць, што людзі мёрзнуць, іх стан здароўя пагаршаецца, да іх прымяняюць гвалт як з боку Беларусі, так і з боку Польшчы. Непакоіць, што Еўропа паставіла палітыку вышэй, чым правы чалавека. Чамусьці выкананне сваіх прававых абавязкаў дзяржавы ўспрымаюць як паддаўкі Лукашэнку. Хаця насамрэч яго асноўная мэта — каб з ім селі за стол перамоваў і адмянілі санкцыі. Я ўпэўнена, што краіны Еўразвязу маглі б без стратаў прыняць гэтую колькасць людзей», — считает Наста.
Не меньше правозащитницу тревожит и то, как к мигрантам с Ближнего Востока отнеслись многие наши соотечественники.
«Я занепакоена вялікім узроўнем мігрантафобіі ў беларусаў. Я разумею, чаму гэтак. Па-першае, гэта чалавечая прырода, калі іншых людзей чалавек успрымае як ворагаў, і каб гэта пераадолець, патрэбен вялікі ўзровень рэфлексіі, асэнсавання і гатоўнасці прымаць іншых. Па-другое, у беларусаў ніколі не было досведу сутыкнення з такой вялікай колькасцю людзей з далёкіх краін. Гэта выклікае страх. Таму трэба тлумачыць пра прычыны іх уцёкаў, пра тое, што яны не злачынцы.
І трэцяе — у Беларусі няма сістэмнай культуры роўнасці, культуры талерантнасці, культуры ўзаемапавагі. У сістэме адукацыі такому не вучаць. Таму я вельмі рада тым людзям, якія, нягледзячы на кадры, як мігранты ламаюць заборы, усе адно спачуваюць ім і гатовы ім дапамагаць. Добра, што такія людзі ёсць. Мы зараз яшчэ рыхтуем зварот да медыя, як пісаць пра мігрантаў. Таму што ад некаторых прыкладаў мне становіцца сумна і з’яўляецца адчай. Мы з калегамі намагаемся з гэтым з усім зрабіць хоць штосьці, але ёсць адчуванне, што сілы няроўныя і што добрага і разумнага вырашэння сітуацыі пакуль няма. І зараз яшчэ Еўразвяз даў столькі грошай уладам і праўладным арганізацыям для дапамогі мігрантам! Гэта вельмі непакоіць», — признается Наста.
Она уверена, что искоренить ксенофобию и мигрантофобию беларусов быстро не получится — это поэтапный путь, люди должны сами к этому прийти, но важная и роль правозащитников, общественных деятелей.
«Наша задача — зрабіць так, каб не было злачынстваў на глебе нянавісці», — подчеркивает Лойко.
Мигранты и беженцы были и остаются основной заботой Human Сonstanta, но уже не единственной. Со временем организация начала заниматься и еще одним направлением — правами человека онлайн. Тогда еще никто не предполагал, насколько важной станет для беларусов кибербезопасность в 2020 году. Часть команды как раз была очень заинтересована подобными темами и владела хорошей экспертизой.
Так в Human Сonstanta появилась Лаборатория цифровых свобод. Она занималась вопросами защиты персональных данных и приватности, слежки за пользователями, свободы информации онлайн, управления интернетом, электронного правительства. Команда проводила различные мероприятия, форумы и обучающие программы по данным темам, издавала памятки по безопасности в интернете, публиковала исследования и т. д.
Human Сonstanta занималась образованием и в других сферах. Каждый год устраивались просветительские летники по темам равенства и инклюзии, проводились различные образовательные программы.
«Апошнія гады я шмат займаюся тэмай злачынстваў на глебе нянавісці, мовай варожасці і экстрэмізму. У нас адкрываліся валанцёрскія напрамкі: правы чалавека і спорт, каронавірус і правы чалавека», — рассказвает Наста.
Такой большой спектр направлений работы сформировался не случайно — это и была изначальная концепция организации, объясняет активистка.
«Калі мы ствараліся, мы фармулявалі сваю місію так, каб яна нам дазваляла браць розныя цікавыя для нас тэмы. Місія гучала як «сумесны адказ на сучасныя выклікі ў галіне правоў чалавека». То-бок штосьці важнае адбываецца — і мы бачым сваім абавязкам па магчымасці на гэта рэагаваць і ў гэта ўключацца».
На вопрос о том, как все это время складывались отношения с государством, удавалось ли сотрудничать по каким-то темам, Наста отвечает, что здесь принципиальная разница в терминах.
«Ёсць два словы: ёсць «супрацоўніцтва», а ёсць «узаемадзеянне», і мы іх заўжды падзяляем. Супрацоўнічаем мы з некамерцыйнымі, праваабарончымі арганізацыямі ў Беларусі, у свеце. А з дзяржорганамі ў нас было «ўзаемадзеянне». Мы абменьваліся экспертызамі, меркаваннямі па нейкіх кейсах, проста мели камунікацыю. І часам яна была дастаткова паспяховая. Напрыклад, некалькі гадоў мы былі саарганізатарамі форума па кіраванні ў інтэрнэце. Такія нацыянальныя і рэгіянальныя форумы праходзяць на ўзроўні ААН, і па іх ўмовах у ліку арганізатараў мусяць быць і дзяржаўныя органы, і бізнес, і некамерцыйныя арганізацыі. Вось так у нейкі момант мы разам з Hoster.by і ўладамі сталі саарганізатарамі гэтага мерапрыемства».
В остальном контакты с госструктурами были больше по необходимости: например, попросить быстрее выслать человека, чтобы он меньше сидел в изоляторе. Еще организация рассылала госорганам разные обращения и предложения. Были, говорит Наста, и забавные истории.
«У 2018 годзе мы прааналізавалі злачынствы на глебе нянавісці ў Беларусі. У нас добрае заканадаўства па гэтай тэме, але не вельмі добра з практыкай. І мы напісалі некаторым дзяржорганам звароты і рэкамендацыі. І Следчы камітэт нам прыслаў адказ — фельд’егерскай поштай, асабіста ў рукі, пад пячатку дырэктарскую! Напісалі, што так, вельмі цікава і важна, гатовы ў гэтым напрамку працаваць. То-бок тады адчувалася, што нейкія кропкі для ўзаемадзеяння ёсць».
Human Constanta также занималась законодательством по своим профильным темам и неоднократно предлагала изменения. К некоторым предложениям по закону о положении иностранцев и лиц без гражданства в Беларуси власти прислушались и приняли их. А вот с законом о защите персональных данных все закончилось ничем.
«Еўразвяз прыняў свае стандарты General Data Protection Regulation (GDPR). Рэгуляцыя персанальных даных у свеце зараз развіваецца ў двух супрацьлеглых напрамках. Ёсць законы кшталту GDPR, які гарантуе максімальную абарону персанальных дадзеных. І ёсць кітайскі прыклад, калі, наадварот, усе персанальныя даныя – гэта тое, што дзяржава збірае, апрацоўвае і выкарыстоўвае ў сваіх мэтах.
І беларускаму бізнесу вельмі патрэбны быў нацыянальны закон, падобны на GDPR, таму што GDPR патрабуе ад замежных фірм, якія працуюць з еўрапейскімі, каб у іх краінах былі падобныя нормы. А ў Беларусі з Захадам бізнес вялікі».
Human Constanta тогда разработала концепцию закона, близкую к GDPR, что обеспечивало бы бизнесу благоприятный климат в этом отношении. Команда консультировала госорганы, входившие в комиссию по разработке закона, участвовала в закрытых круглых столах вместе с представителями судов, прокуратуры и других госструктур. Но принятие закона затягивалось.
«Ім трэба было вызначыць дзяржаўны орган, які б адказваў за сферу персанальных даных, кантраляваў гэта. І яны ўсё прыкідвалі, але ніхто з гэтых органаў не хацеў гэтым займацца. А спецыяльны ствараць было дорага. Ну і ў выніку, пакуль яны думалі, наступіў 2020 год, абставіны вельмі моцна змяніліся, і яны цалкам перагледзелі закон, змянілі яго пад абарону чыноўнікаў і чыноўніц», — констатирует Наста.
В целом даже в спокойные времена отношения с разными госорганами могли быть очень разными. Например, в 2018-м УВКБ ООН в Беларуси решило провести с Human Constanta совместный образовательный проект по теме беженства: что это такое, куда беженцам обращаться, как легализироваться, что нужно менять в миграционной политике. УВКБ выделило на это средства.
«Але любое замежнае фінансаванне ў нас праходзіць спецыяльную працэдуру. Ты атрымліваеш згоду ад профільнага дзяржоргана, потым гэта ідзе ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці пры Адміністрацыі прэзідэнта, там даюць дазвол, і толькі потым ты рэгіструеш грошы і можаш ажыццяўляць праект. Мы паспрабавалі. Профільным органам быў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, і як мы потым даведаліся, яны самі былі не супраць, але канчатковае рашэнне прымала Міністэрства ўнутраных справаў. І там адмовілі. Сказалі, што па гэтай тэме ужо шмат з кім у іх узаемадзеянне, і «не трэба яшчэ і вас». Не далі магчымасць», — разводит руками активистка.
Короче говоря, особого желания прислушиваться и идти на контакт с организацией у госструктур не было, говорит Наста, но не было и давления:
«Мне падается, што ўсё было дастаткова спакойна. Асноўны ціск адбыўся ў гэтым годзе».
Во время президентских выборов Human Constanta как организация принципиально держалась правозащитной повестки и не участвовала в протестных активностях. В итоге вся команда и сегодня остается в правозащите.
«Шчыра кажучы, мне страшна было яшчэ ў ліпені 2020 года, — признается Наста. — Я асэнсавала, якія вялікія будуць акцыі пратэстаў і які рэпрэсіўны адказ на гэта будзе. Я ўявіла сотні палітвязняў. Мне было вельмі страшна. Потым я прыгадала досвед перажывання ўсіх папярэдніх падобных падзей і падумала, што асабіста я магу шмат каму дапамагчы.
Першыя дні пасля жнівеньскіх падзей я хадзіла па аддзелах міліцыі і маніторыла, каго і колькі людзей туды прывозяць. Таксама маніторыла суды. Тады валанцёрылі многія, але ў іх часта не было досведу, якім я магла падзяліцца».
Команда Human Constantа продолжала заниматься своими темами, но с фокусом на новые обстоятельства в стране.
«Напрыклад, мы выдалі даклад аб становішчы замежных грамадзянаў у Беларусі пасля падзей 2020 года. Мне асабліва шмат давялося працаваць па тэме экстрэмізму, якая стала вельмі вострай праблемай. Мы пісалі пра тое, што адбываецца, для замежных партнёрскіх арганізацый, таму што спачатку навін пра гэта было мала», — вспоминает Лойко.
Летом 2021 года официальная Human Constantа закончилась. Она попала под ликвидацию в самую первую волну — в июле. По словам Насты Лойко, в команде на это отреагировали по-разному, но для большинства это было ожидаемо.
«Больш за тое, хтосьці з каманды яшчэ летам прапаноўваў нам ліквідавацца самім. Бо мы ж рэгістраваліся ў першую чаргу для таго, каб узаемадзейнічаць з дзяржорганамі. І ўжо з 2020 года мы не ўзаемадзейнічалі з імі прынцыпова па зразумелых прычынах. Яны з намі — таксама. Адпаведна, патрэбы ў афіцыйнай рэгістрацыі не было, а вось нейкія нязручнасці кшталту дадатковых праверак дзейнасці маглі адбыцца.
І тут якраз з’яўляецца гэтая навіна, і мы бачым, што нашу працэдуру ліквідацыі пачаў сам Мінгарвыканкам. Нам засталося толькі пабегаць па профільных органах, каб атрымаць усе даведкі. Афіцыйна нас ліквідавалі 28 кастрычніка гэтага года».
Как и с большинством НГО, исполком сначала прислал письмо, что Human Constantа ликвидируют из-за неосуществления коммерческой деятельности, затем передумал и прислал еще одно, где причиной значилась «неуставная деятельность». Какая — никто не объяснял.
«Мы змірыліся з тым, што так адбываецца, і вырашылі не заглыбляцца далей у гэтую тэму. Нам было дастаткова таго, што яны нас у афіцыйным статусе бачыць не хочуць, мы з імі фармальна ўзаемадзейнічаць таксама не хочам, так што да лепшых часоў нам гэтая рэгістрацыя не прынцыповая», — объясняет Лойко.
Она считает, что массовая ликвидация НГО — это месть беларусских властей за санкции и попытка наказать тех, кто связан с ЕС. По мнению правозащитницы, объектом для мести является и она лично.
«Я не заслужыла гэтага, таму у мяне шмат злосці, — признается Наста. — Але менавіта ліквідацыя прынцыпова нічога не змяняе на фоне рэпрэсій. Мы і так ужо нічога не маглі зрабіць. Грамадская супальнасць вельмі адкінута назад: шмат уразлівых груп засталіся без дастатковай апекі, дзяржаўныя органы самі сабе ствараюць вялікія праблемы, таму што раней яны атрымлівалі добрае фінансаванне за супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі. Хочацца паглядзець, што ж будзе далей».
По словам Лойко, для Human Constanta ликвидация тоже ничего существенно не изменила:
«Мы працягваем сваю дзейнасць, як і раней, каманду, у адрозненне ад установы, не ліквідуеш. Я як давала каментары ў медыа, так і даю, проста цяпер кажу, што я не з арганізацыі Human Constanta, а з каманды Human Constanta. І мне гэтае слова яшчэ больш прыемнае. А наконт узаемадзеяння з рознымі органамі і арганізацыямі — мы не можам гэта рабіць афицыйна, але ў нас засталіся асабістыя кантакты, шмат хто разумее абставіны і непублічна падтрымлівае камунікацыю з намі. Таму насамрэч сказаць, што для нас гэта вялікая катастрофа, нельга. На фоне таго, што адбываецца ў Беларусі, гэта зусім выглядае дробяззю».
Наста добавляет, что за 13 лет работы в беларусской правозащите она уже видела волны атак на гражданское общество и понимала, что и в этот раз не обойдется. Говорит, был и худший сценарий с уголовными делами против команды, но до этого пока не дошло. Ограничилось обысками у четверых и допросами двоих. И тем, что саму Насту сделали подозреваемой по уголовному делу.
Наста Лойко была задержана 13 августа 2021-го. Сотрудники Департамента финансовых расследований КГК по поручению Следственного комитета провели у девушки обыск и отправили ее на Окрестина. Спустя три дня и после допросов ее отпустили, но Наста остается в статусе подозреваемой по делу против правозащитного центра «Весна».
Девушка говорит, что на фоне всех событий в Беларуси она не ощущает какой-то большой тревоги от этого факта.
«Я для сябе вырашыла, што пакуль у мяне ёсць сілы, я буду нешта рабіць для Беларусі. Калі шчыра, калі да мяне прыйшлі 13 жніўня, я адчула палёгку, таму што чаканне кожны дзень, што вось-вось затрымаюць — яно давалася цяжэй. Я больш перажываю за тых, хто за кратамі. Там шмат маіх сяброў, і мне вельмі важна прыйсці да іх на суд і падтрымаць. Таму мне важна заставацца ў Беларусі», — подчеркивает Наста.
Справляться с работой и держаться посреди происходящего ей помогают простые вещи: поддержка друзей и забота о себе.
«У мяне ёсць праблема с працагалізмам, я вучылася і зараз вучуся пераключацца і адпачываць. Вельмі важна цяпер мець падтрымку асяроддзя, і Human Constanta я лічу маёй падтрымкай. Мы можам давяраць адно аднаму, разам шукаць выйсце з розных сітуацый. Не менш важна таксама падтрымліваць свой псіхалагічны стан, таму я шмат гадоў хаджу на псіхатэрапію. Важна банальна не забываць сябе карміць, спаць, радаваць сябе чымсьці».
В конце беседы Наста Лойко отмечает, что каких-то особо позитивных прогнозов относительно будущего Беларуси у нее нет.
«Ёсць людзі, якія жівуць мэтай змяніць прэзідэнта. А я лічу, што любая ўлада парушае правы чалавека, таму працы ў нас заўжды будзе шмат. Зараз у Беларусі я не бачу прамых магчымасцей для хуткіх змен. Таму што мы застралі ў сітуацыі, калі права не працуе. Ну і пакуль у грамадстве шмат нечалавекалюбных настрояў, таму я не думаю, што буду адчуваць сябе ў бяспецы ў бліжэйшыя дзесяць гадоў», — признается правозащитница.
«Я мару ў будучыні зрабіць турэмную рэформу, таму што я лічу, што краіна зможа мець пазітыўныя прагнозы только з якаснай турэмнай рэформай. Калі да людзей у цяжкім становішчы будзе іншы псіхалагічны падыход, калі іх будуць падтрымліваць. Толькі тады я разумею, што ўсё добра. Але мне здаецца, што майго жыцця не хопіць, каб гэта адбылося».
* * *
Понравился материал? Обсуди его в комментах сообщества Reform.by в Facebook!
* * *