Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч: на Пражскім кніжным кірмашы «Свет кнігі» вітаюць беларускіх літаратараў

В мире
Беларускія літаратары - Сабрына Брыло і Андрэй Хадановіч - сярод удзельнікаў Пражскага кніжнага кірмашу. Скрын са старонцы падзеі.

Сёння, 23 верасня, распачалася адна з буйных літаратурных і культурных падзей Усходняй Еўропы — Міжнародны фестываль літаратуры і кніжны кірмаш Book World Prague. Асаблівы госць на мерапрыемствы — незалежная беларуская літаратура.

Маштабны літаратурны праект VISEGRAS FOCUS: BELARUS уключае ў сябе ажно 18 публічных івэнтаў, у якім прымаюць удзел дванаццаць беларускіх аўтараў.

Ды прыкладу, сёння ў межах падзеі адбыўся круглы стол, у якім прынялі ўдзел Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч. У дыскусіі, якую вяла чэшскі літаратурны крытык Эва Клічова, беларускія паэты абмеркавалі тэму ўзаемаўплыву мовы і аўтара: наколькі мова фарміруе пазіцыю аўтара як у грамадстве, так і ў літаратурным кантэксце.

«Мужчыны сядзяць у турме, а жанчыны павінны ісці ў палітыку — гэта гісторыя сённяшняй Беларусі. Пра жанчын, палітыку, літаратуру і смажанне свіных катлетаў — у гутарцы з вядучымі дамамі беларускай літаратуры», — так апісваецца затраўшняя дыскусія з беларускімі аўтарамі і аўтаркамі ў праграме беларускіх літаратурных дзён. Удзельнікі сустрэчы: Анка Упала, Крысціна Бандурына, Сабрына Брыло, Эва Вежнавец, Максім Жбанкоў.

Ды яшчэ сярод выступоўцаў — Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Сяргей Абламейка, Таццяна Надбай, Максім Шчур, Ігар Бабкоў, Сяргей Шупа, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Лукашук, Ілья Сін, Аляксей Знаткевіч.

У праграме праекта — аўтарскія чытанні, прэзентацыі кніг, дэбаты ў Цэнтры сучаснага мастацтва DOX, Ноч паэзіі і музыкі на Чыгуначнай станцыі Бубны, Вечар беларускай паэзіі ў Тэатры на Балюстрадзе (Divadlo Na zábradlí), іншыя івэнты.

Калі прыняць да веры цікавасць свету да беларускай літаратуры, Пражскі кніжны кірмаш дэманструе тое ў поўнай меры.

Ініцыятарам і арганізатарам VISEGRAS FOCUS: BELARUS выступілі Амбасад незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатру ў Брне ў супрацы з Бібліятэкай Вацлава Гавела і Нацыянальнага тэатра Чэхіі.

Прадоўжацца беларускія літаратурныя дні па 26 верасня.

Глядзець падрабязней расклад падзеі можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: