За невыкананне планаў, пастаўленых перед тэатрам, звольнілі мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра «Лялька», рэжысёра Віктара Клімчука. Пра гэта стала вядома парталу «Зеркало».
Паводле крыніцаў выдання, Клімчука абінавацілі ў невыкананні планаў. Аднак адказнасць за планавыя паказчыкі мусіць несці дырэктар установы, а не мастацкі кіраўнік. Ды ўсё ж Клімчуку зрабілі вымову, што ў выніку і прывяло да яго сыходу.
Творчую дзейнасць у Віцебску Віктар Клімчук пачаў, выступіўшы адным з заснавальнікаў і першым рэжысёрам лялечнай трупы, створанай пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
На сайце тэатра, дзе можна пакуль яшчэ знайсці інфармацыю пра адмыслоўца, падкрэсліваецца, што рэжысёр вёў граматную рэпертуарную палітыку тэатра. «У афішы Беларускага тэатра «Лялька» больш за 25 спектакляў для гледача рознага ўзросту, а таксама для дарослых. Строга вытрымліваецца чарговасць пастановак у залежнасці ад патрэб горада. Асаблівае месца ў рэпертуарнай палітыцы мастацкага кіраўніка займае зварот да нацыянальнай драматургіі, які спрыяе развіццю нацыянальнага мастацтва, а таксама патрыятычнаму і маральнаму выхаванню гледача»,
Віктар Клімчук — 1946 года нараджэння. Спектаклі, пастаўленыя рэжысёрам, неаднаразова прымалі ўдзел у айчынных і замежных лялечных фестывалях і станавіліся іх лаўрэатамі.
У 1999 годзе рэжысёру было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». У 1996 годзе Клімчук атрымаў званне «Чалавек года» у намінацыі «Тэатральная творчасць» за вялікі ўклад у развіццё беларускага лялечнага мастацтва.
«Зеркало» звяртае ўвагу, што віцебскі тэатра «Лялька» — адзін з чатырох тэатраў у краіне, якія паказваюць усе свае спектаклі выключна на беларускай мове. Можна зрабіць выснову, што пасля звальнення Клімчука можна чакаць зменаў у рэпертуарнай і моўнай палітыцы тэатра.
Але таксама нагадаем, што за невыкананне паказчыкаў нядаўна амаль што быў закрыты тэатр лялек «Батлейка» ў Маладзечна. Там не працягнулі кантракты сямі работнікам, і дырэктар установы Таццяна Чаеўская была знятая з пасады.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: