ЗША перадалі Украіне выратаваныя гістарычныя артэфакты

Культура
Прадметы гістарычнай спадчыны, канфіскаваныя пры спробе ўвозу расіянамі ў ЗША. Фота: telegram / Аляксандр Ткачэнка

У пасольстве Украіны ў ЗША адбылася афіцыйная цырымонія перадачы Украіне прадметаў гістарычнай спадчыны, якія былі затрыманыя мытна-памежнай службай ЗША пры спробе незаконнага ўвозу з РФ.

Пра гэта паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка.

Афіцыйная цырымонія перадачы артэфактаў адбылася ў Пасольстве Украіны ў ЗША.

Сярод перададзеных рэчаў: мячы скіфскай культуры VI-V ст да н.э. (арэал распаўсюджання – лесастэпавая, стэпавая частка Украіны і АР Крым) і крамянёвая шліфаваная сякера III тысячагоддзя да н. э., што, паводле інфармацыі Інстытута археалогіі Украіны, адносіцца да культуры шарападобных амфар.

ЗША перадалі Украіне выратаваныя гістарычныя артэфакты
Амбасадар Украіны ў ЗША Аксана Маркарава атрымлівае прадметы гістарычнай спадчыны, канфіскаваныя пры спробе ўвозу расіянамі ў ЗША. Фота: telegram / Аляксандр Ткачэнка

Ткачэнка падзякаваў праваахоўным органам ЗША і Украіне і ўсім датычным, якія ажыццявілі такую аперацыю.

«Мы вернем усё, што скрала ў нас Расея — тэрыторыі, людзей, прадметы мастацтва і культурная спадчына«, — напісаў міністр у сваім тэлеграм-канале.

Па заявах украінскіх уладаў, расійскае ўварванне ва Украіну суправаджаецца разбурэннем і разрабаваннем гістарычных месцаў і скарбаў у прамысловых маштабах. Аляксандр Ткачэнка заявіў, што скралі экспанаты амаль у 40 украінскіх музеях. Рабаванне і разбурэнне культурных аб’ектаў нанесла шкоду, якая ацэньваецца сотнямі мільёнаў еўра.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: