Зімовыя вакацыі па-беларуску: у Музеі POLIN у Варшаве з’явіліся карты-гіды і квэсты на нашай мове

Культура
Фота: сайт музея POLIN.

Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы для наведвальнікаў з дзецьмі падчас зімовых вакацый. Па 1 сакавіка 2026 года ўстанова прапануе шэраг інтэрактыўных гульняў і квэстаў па экспазіцыі, якія цалкам адаптаваны для беларускамоўных гасцей.

Так, наведвальніку прапаноўваецца гульня па пастаяннай экспазіцыі «Таямнічы музей». Сем’і з дзецьмі ва ўзросце 5–10 гадоў могуць бясплатна атрымаць спецыяльную карту-гід на беларускай мове. Удзельнікам прапануецца даследаваць галерэі ад Сярэднявечча да міжваеннага перыяду і адшукаць адказы на гістарычныя пытанні. За паспяховае завяршэнне квэста прадугледжаны ўзнагароды.

Яшчэ адна ў актыўнасцей — квэст на часовай выставе «Літарнае галавакружэнне». Праект прысвечаны яўрэйскім мовам. У касах музея можна пазычыць спецыяльны «заплечнік даследчыка» з прадметамі, якія дапамагаюць у гульнявой форме вывучаць алфавіт іўрыта і гісторыю мовы (у тым ліку паходжанне папулярных слоў, такіх як «фанабэрыя»). Працоўныя лісты даступныя на беларускай мове.

Распрацаваны і маршрут для дзяцей 6–12 гадоў, які знаёміць з паўсядзённым жыццём і звычаямі яўрэйскіх мястэчак. На дадзены момант гэтая опцыя даступная на польскай, украінскай і англійскай мовах.

Умовы наведвання: усе гульнявыя матэрыялы і заплечнікі выдаюцца бясплатна пры наяўнасці білета на экспазіцыю. Музей нагадвае, што кожны чацвер уваход на пастаянную выставу з’яўляецца бясплатным.

Падрабязней пра мерапрыемства можна дазнацца тут.

Нагадаем, што ў Музеі дзейнічае пляцоўка сямейнай адукацыі «У караля Мацюся», дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Тут працуе бібліятэка, дзе акрамя кніг на польскай, украінскай, англійскай мовах, можна знайсці выданні і на беларускай мове.

У прапановах Музея POLIN таксама — і беларускамоўныя экскурсіі па галоўнай экспазіцыі, беларускамоўны аўдыёгід. Прагуляцца па залах аднога з найлепшых музейных комплексаў Еўропы цяпер можна ў кампаніі перакладчыка і мовазнаўцы Сяргея Шупы — яго голас гучыць у аўдыёгідзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости