Reform.news

«Жыццё як жах»: гурт «Петля Пристрастия» выпусціў першы трэк на беларускай мове

Reform.news · 19 мая 2023, 10:30

https://reform.news/zhyccjo-jak-zhah-gurt-petlja-pristrastija-vypusci-pershy-trjek-na-belaruskaj-move/

Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў першы трэк на беларускай мове. Ён называецца «Жыццё як жах».

«Атрымалася. І нічога не спатрэбілася звышнатуральнага ў працэсе стварэння, яна вылецела лёгка, нібы ўжо даўно лунала ў паветры і трэба было яе толькі ўхапіць. Як птушка. Як жыццё. Як жах», — напісаў гурт у сацсетках.

Паслухаць можна па спасылцы.

Гурт актыўна падтрымліваў дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Пратэснаму руху быў прысвечаны сінгл «Норма», які пазней увайшоў у трэкліст альбома «Не той чалавек» (2021). Музыкі выступалі з канцэртам на Плошчы Перамен у Мінску. 22 лістапада падчас «Маршу супраць фашызму» быў затрыманы лідар гурта Ілля Чарапко-Самахвалаў, пасля асуджаны на 15 сутак.

У 2022 годзе група падтрымала Украіну і асудзіла дзеянні расейскіх уладаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама