Збіраюць сродкі на пераклад рамана «Дракула» без цэнзуры і скарачэнняў

Культура

Гомелец Сяргей Козыраў, які цяпер жыве ў Польшчы, ініцыяваў збор сродкаў на пераклад і выданне рамана “Дракула”, — піша выданне «Гомель штодзень».

Дагэтуль, нягледзячы на эпахальнасць твору, перакладаў на беларускую мову не існавала. Варыянты перакладаў на рускую мову скарочаныя (скарочана амаль на 30% ад тэксту арыгінала) і адцэнзураваныя.

«Наш пераклад поўны, захоўваюцца намёкі на блізкія зносіны паміж дзяўчатамі, эратызм. Мы пастараліся перадаць тое, што Ван Хельсінг – не носьбіт ангельскай мовы. Іншымі словамі, чытачы ўпершыню могуць прачытаць поўную версію “Дракулы” на роднай мове”, – тлумачыць Сяргей Козыраў.

Падтрымаць выданне кнігі можна па спасылцы.

Раман ірландскага пісьменніка Брэма Стокера “Дракула” быў упершыню апублікаваны ў Лондане ў 1897 годзе. Выданне мела шалёны поспех у аўдыторыі, а сюжэт выкарыстоўваўся ў далейшым для стварэння шматлікіх твораў мастацтва.

Сяргей Козыраў — менеджар з Гомеля, які на добраахвотнай аснове займаецца папулярызацыяй беларускай мовы з дапамогай коміксаў. За апошнія 10 год ён пераклаў на беларускую мову і выклаў для агульнага карыстання больш за 400 вядомых коміксаў. Цяпер ён з жонкай Крысцінай заняўся перакладам кніг, стварэннем часопіса і падкаста «Крымінальныя гісторыі», сюжэты якога заснаваныя на рэальных падзеях, якія адбываліся ў Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: