Завод «Луч» выпусціў калекцыю гадзіннікаў «Мова»

Культура
Калекцыя "Мова". Фота: luch.by.

“Мова” – новая лімітаваная калекцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы і натхнённая ўнікальнай літарай — «у нескладовым», а таксама беларускімі пісьменнікамі – Янкам Брылём, Максімам Танкам і Петрусём Броўкам.

Кожная з трох мадэляў гадзінніка ўтрымлівае ўнікальны ўзор почырку пісьменніка і характэрнае для яго напісанне літары «ў».

У апісанні да мадэляў пішуць, што кожны з гэтых аўтараў «на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа  выглядаць на паперы».

У рамках калекцыі тры унісэкс мадэлі гадзіннікаў, кожная з іх выпушчана ў колькасці 70 экзэмпляраў.

Гадзіннікі працуюць на легендарным механізме 1801.1, корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло – мінеральнае. Раменьчык выраблены з натуральнай скуры з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.

Старт продажаў калекцыі гадзіннікаў «Мова» — 21 лютага 2023. «Луч» адкрыў перадзамову на сайце завода. ⠀

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: