«Запіскі інтуітыўнага гукавога дысідэнта»: выдавецтва «Мяне няма» распачало кніжны серыял Сяргея Пукста

Культура
Фота: patreon.com/collection/1994592.

«Пукст Фикшн. Reality Book» — такую назву мае праект выдавецтва «Мяне Няма» і музыкі-авангардыста Сяргея Пукста, у якім на нашых вачах аўтар мусіць вынайсці сабе самога.

«Гэта не літаратура. Гэта Пукст Фікшн. Пісьмо, каб не звар’яцець», — анансуе кніжны серыял каманда выдавецтва.

Чытачу прапаноўваецца кніга, якая ствараецца прама ў часе — кожны месяц на patreon будзе з’яўляцца новы тэкст-эпізод з жыцця беларускага музыкі.

«Ракенрольны П’еро мінскага разліву і варшаўскай прапіскі шчыруе і выпендрываецца, каб нейкім невытлумачальным чынам сабраць любоў са смецця і рэшткаў», — дадае славесны тызер да таго самага серыялу «Мяне Няма». Незвычайны фармат суправаджаюць і сторыз ад кінарэжысёра Максіма Шведа.

«Запіскі інтуітыўнага гукавога дысідэнта»: выдавецтва «Мяне няма» распачало кніжны серыял Сяргея Пукста
Скрыншот з тызера.

На актуальны момант на Patreon выкладзены тры часткі «Пукст Фикшн». У першай з іх музычны сюррэаліст распавядае пра асабістыя досведы 1990-х — і гэта ўспаміны пра сябе і іншых постацей з сённяшняй кропкі часу.

«Именно солнечными зайчиками — то тут, то там — здесь будут выхватываться самые разные события в моей биографии. Ни одно из них не было, строго говоря, трагичным. У меня было (и сейчас немного есть) убеждение, что творческая жизнь связана с неполнотой знания. Тебя поражает какой-то момент, и ты, находясь в необъективной иллюзии, продолжаешь этот момент воплощать максимально рационально. Знать жизнь при этом чрезвычайно вредно», — піша Сяргей Пукст, дзелічыся, вядома, і сваім бачаннем свету.

Клуб «Рэзервацыя», Антон Крывуля, ліцэй пры кансерваторыі, мінскія паркі і брэжнеўская забудова, ненавісць да секвенцыі, канцэрты 1990-х — музыка стварае партрэт часу і ўласнага сусвету.

«Просто, как нож в масло, я прошёл через девяностые.

Все курили — а я не понимал, что. Кололись — и я тоже не понимал, чем. Пить — это, конечно, было абсолютно понятно, пили. Но почему люди впадали в какие-то иные состояния, кроме как через алкоголь, оставалось для меня загадкой. Строго говоря, мне не нужно было какого-то остраняющего эффекта, я действительно был тем самым дураком, который всё это видел, но не имел абсолютно никакого чувственного переживания эпохи».

Адзначаецца, што «записки интуитивного звукового диссидента» маюць падтрэбу ў фінансавай падтрымцы. «Каб у рэшце рэшт з’явілася кніга», аўтару неабходны стымул.

Падпісацца на reality book «Пукст Фикшн» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости