Сцяна галерэі, якая злучае карпусы завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышава ў Мінску, цяпер цалкам прыстасаваная пад рэкламныя плошчы. На месцы ўлюбёнага муралу «Надземная ветка метро» тут зараз усталяванае святлодыёднае табло.
Нагадаем, што вядомы мурал аўтарства сузнавальніка студыі Hutka Smachnaa, мастака Андрэя Бусла быў прыбраны яшчэ ў 2023 годзе. Тады кампанія, якая закрыла «арыгінальную працу» аўтара, паўтарыла матыў цягніка на прамацыйным банеры, скажам прама, «скраўшы» галоўную ідэю стрыт-арта. Назад працу Андрэя Бусла ніхто не вярнуў. Больш за тое, LED-табло, якое было ўсталяванае зараз, кажа пра тое, што раней нікому не патрэбную прастору паміж двума карпусамі заводу, будуць выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах. Аніякіх мастацкіх штучак.
Мурал «Надземная ветка метро» з’явіўся на сцяне галерэі, якая злучае карпусы завода «Гарызонт» на Куйбышава, у 2019 годзе. Ён быў выкананы ў рамках фестываля вулічнай культуры Vulica Brazil і быў узгоднены з гарадскімі ўладамі. Стрыт стаў адным з улюбёных мінчукамі, бо пераўтварыў шэрую недарэчную сцяну завода ў адметны элемент. Можна сказаць, што ўлады праз погляд мастака «ўбачылі» патэнцыял гэтай плошчы, але выкарасталі яе ў спажывецкіх мэтах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram