Закуткі гарышча — метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская — пра анірычную выставу ў Варшаве

Культура
Іда Каркошка. «У нас з табой будзе маленькі сакрэт». Фота: Вікторыя Адамава.

13 сакавіка ў Варшаве адкрылася групавая выстава «Анірычная рэальнасць», у якой прымае ўдзел 17 мастачак і мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны.

У аснову канцэпцыi выставы, распрацаванай куратаркай Вольгай Мжэльскай і арт-адвайзерам Міхалам Йерэмі Стшалецкiм, пакладзены ідэі французскага філосафа Гастона Башляра, звязаныя з чалавекам i яго пачуццямi, тэорыяй вобраза i ўяўлення.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі. Фота: Вікторыя Адамава.

Надзвычай важным складнікам гэтай выставы з’яўляецца прастора — маргіналізаваная, прыхаваная, звязаная ў нашай свядомасці са многімі рэчамі — напрыклад, з дзяцінствам, гульнёй, страхам, прыцемкамі, таямніцамі і прадметамі, якія выйшлі з ужытку. Прастора, надзвычай прывабная і для філасофскага, і для мастакоўскага асэнсавання. Гэта — гарышча, паддашак EMI_ART_WARSZAW. Размешчаная ў цэнтры Варшавы, гэта прастора настолькі каларытная, што ёсць спакуса, доўга не разважаючы, проста працаваць з яе ценямі і фактурамі. Але яна выклікала ў куратаркі Вольгі Мжэльскай шматлікія асацыяцыі і філасофскія адсылкі. Яна запрасіла сямнаццаць мастачак i мастакоў з Польшчы, Беларусi i Украiны, якія распрацоўваюць канцэпцыі ўяўлення, сну і цялеснасці, раскрываюць свае страхі пра цела, звязаныя з нарматыўнасцю і адхіленнем ад яе, працуюць з тэмамі патрыярхату і каланіялізму. Пра тое, якім чынам гэтыя тэмы і вобразы злучыліся ў адно, мы разважаем з куратаркай выставы Вольгай Мжэльскай.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі. Фота: Вікторыя Адамава.

— Вольга, як знайшлася гэта прастора і наколькі яна паўплывала на канцэпт выставы? Ці было наадварот: прастора шукалася пад канцэпт?

— Гэта была прапанова Міхала Йерэмі Стшалецкага, які паказаў мне гэты паддашак і прапанаваў падумаць над сумеснай экспазіцыяй.

Прастора выклікала ў мяне некалькі асацыяцый, ці хутчэй успамінаў, бо гарышча змушае ўглядацца ў сябе.

Па-першае, мне адразу згадаўся кліп Б’ёрк, дзе яна збягае ў лесе ад мядзведзя, а таксама сюжэт ва «Уяўным партрэце Дзіяны Арбус», там яе натхняе сусед, які пасяліўся на гарышчы і па ўсім яго целе растуць валасы.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі. Фота: Вікторыя Адамава.

І трэцяй інспірацыяй быў тэкст Гастона Башляра «Паэтыка прасторы», у якім ён разглядае розныя часткі дома, у тым ліку гарышча, з пункту гледжання псіхааналізу і таго, якія метафары выкарыстоўваюць пісьменнікі і паэты, калі разважаюць пра гэтыя прасторы.

Паводле Башляра, гарышча — гэта прастора, у якую малыя дзеці скіроўваюцца, каб быць самімі сабой, каб падумаць у адзіноце. І гэтыя хвіліны быцця самімі сабой з’яўляюцца надзвычай важнымі для фармавання асобы.

Нават калі ў дзіцяці няма магчымасці мець сваё ўласнае гарышча, то ёсць гарышча ўяўнае, якое існуе па-за часам, і думкамі ў яго заўсёды можны вярнуцца.

Мы адны і тыя ж пачуцці маем з нагоды гарышча — страх, цікаўнасць, прадчуванне таямніцы.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі. Злева: Kanaplev+Leidik. Дажынкі, 2011. Фота: Reform.by

— Прастора — самастойны герой гэтай выставы… Прастора гарышча прыцягвае пэўныя прадметы. Як падбіраліся творы?

— Калі раскрываць тэму прадметаў, якія могуць быць на гарышчы, то адразу прыходзяць на думку рэчы непатрэбныя, неактуальныя, запыленыя і састарэлыя, якіх не хочацца бачыць у ХХІ стагоддзі.

Таму я падзяліла выставу паводле дзвюх умоўных тэмаў. Першая з іх называецца «Цені прыгнёту» — і яна менавіта пра тыя прадметы, якіх не хацелася, каб яны працягвалі існаваць у нашым жыцці.

 

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Іда Каркошка. З-за сцяны. 2018. Фота: Вікторыя Адамава.

Самае яркае выказванне на гэтую тэму — Іды Каркошкі, у адной з працаў яна паказвае прамежкавы этап прыгатавання пудзіла з жывёлкі.

Другую групу твораў яднае тэма «Эксбіцыянізм Іншага». Яна пра той стан, калі ты стамляешся быць іншым і хочаш, каб цябе зразумелі. Менавіта пра гэта работа Даніэля Катоўскага, глуханямога перформера, які паказваў на выставе відэа перформансу пра жэсты глуханямых, пра тое, як яны выкарыстоўваюцца людзьмі, якія могуць гаварыць. Аўтар крытыкуе тое, як мастакі выкарыстоўваюць гэтыя жэсты, для іх гэта проста яркая форма для сваіх уласных работ. А для Даніэля — гэта адзіны сродак камунікацыі.

Работа Іды Каркошкі пад назвай «У нас з табой будзе маленькі сакрэт» — пра служкаў касёла і педафілію.

Інспірацыяй для трыптыху Магды Лапіньска-Разенбаум сталі гербы, якія Магда ўбачыла ў Лісабоне. Зробленыя з керамікі, яны былі двух відаў: рэлігійныя, і на іх была Панна Марыя, і звязаныя з Лісабонам матывы пра ўладу і мужчынскую сілу. Магда вырашыла пазбавіць гербы мужчынскай сілы, пакідаючы на іх пустыя месцы.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі з праектам Аляксандра Казела. Фота: Reform.by.

На выставе шмат адсылак да анімалістычных сюжэтаў, гэта творы пра Іншага і пра спробу зразумець Іншага, наколькі гэта магчыма.

І яшчэ адзін сюжэт… Так як першыя мае асацыяцыі з гэтым месцам былі звязаныя з мядзведзем Бьёрк і з чалавекам-сабакам, то мне хацелася, каб на выставе з’явіліся і такія вобразы.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Фрагмент экспазіцыі. Злева: відэаінсталяцыя Даніэля Катоўскага. Фота: Reform.by

— Гісторыі, якія ты тут раскрываеш, як яны падзяляюцца ці звязваюцца гэтай негамагеннай прасторай, рознай па ўзроўні, з нечаканымі паваротамі і невідавочнымі закуткамі?

— Так, тут шмат закуткоў, і я імкнулася, каб паміж працамі ўзнікалі дыялогі і ў гледача з’явілася магчымасць пагрузіцца ў гэты стан заблытанасці дыялогаў і метафар, а пасля праз гэтую заблытанасць звярнуцца да самога сябе, пабыць сабой.

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Аляксандр Адамаў. Шаты. 2024. Фота: Вікторыя Адамава.

— Хто з беларускіх аўтараў прымае ўдзел у выставе?

— Аляксандр Казела паказвае свае аб’екты-метамарфозы, Аляксандр Адамаў стварае шаты з фольгі, накштал тых, якімі пакрываліся іконы. Ёсць тры графічныя творы Васілісы Палянінай і фатаграфія агратрэшавага мядзведзя творчага дуэта Канаплеў-Лейдзік. Кічавае фота варта было давесці да абсурду, таму для фота ўзятая барочная рама, а Юля прынесла аб’ект з уласнай калекцыі — чорнага лебедзя.

P. S.

Адна з мэтаў гэтай выставы — продаж экспанаваных твораў, за які адказваў арт-адвайзер Міхал Йерэмі Стшалецкi. Пацікавіліся у яго, хто ж з’яўляецца пакупніком прац, створаных на няпростыя тэмы, напрыклад, звязаных з цялеснасцю, якіх на выставе было даволі шмат?

Закуткі гарышча - метафарычныя і рэальныя: куратарка Вольга Мжэльская - пра анірычную выставу ў Варшаве
Злева твор Магды Лапіньскай-Разенбаум, справа — Васілісы Палянінай. Фота: Вікторыя Адамава.

«У сучасным мастацтве цялеснасць выконвае разнастайныя функцыі. Чалавечае цела сталася правадніком эмоцый і духоўных перажыванняў, — тлумачыць Міхал Йерэмі Стшалецкi. — Дэфармаванае і знявечанае — люстэркам разнастайных траўмаў, прыгожае і пачуццёвае — перакрочвае межы інтымнасці. Пакупнікамі такіх прац з’яўляюцца як інстытуцыі, так і прыватныя калекцыянеры, які будуюць свае калекцыі вакол гэтай тэмы, якая асэнсоўваецца ў вельмі шырокім дыяпазоне. Прыкладам такой калекцыянеркі, якая адпачатку будавала сваю вялізную калекцыю вакол цялеснасці з’яўляецца Гражына Кульчык.

На нашай выставе з цялеснасцю працуюць такія мастакі, як Васіліса Паляніна, Ксаверы Дэскур, Магдалена Ліпіньска Розэнбаўм і Караліна Маеўская».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: