«Заклінальніца змей» — у Вільні адкрыецца выстава беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай

Культура
Работа Анастасіі Рыдлеўскай.

Урабарос. Сімвал у выглядзе змяі або цмока, які жарэ ўласны хвост. Урабарос сыходзіць каранямі ў старажытнаегіпецкую і грэцкую міфалогіі і алхімію і ўяўляе сабой замкнёны цыкл разбурэння і адраджэння, узаемасувязь усяго сутнага, а таксама цыклічнасць чалавечага існавання. 17 траўня ў віленскім CreateCulture Space адкрыецца выстава Анастасіі Рыдлеўскай пад назвай «Заклінальніца змей». У праекце мастачка праз свае работы даследуе цыклічнасць быцця на розных узроўнях — ад падзей знешняга свету да псіхічных працэсаў і іхняга ўзаемнага ўплыву.

«Заклінальніца змей» (Snake charmer) — гэта даследаванне чалавечай псіхікі, сатканае з элементаў паганскіх сімвалаў і юнгіанскай псіхалогіі, праз якое мастачка запрашае вас сустрэцца з унутранымі дэманамі і адправіцца ў падарожжа самапазнання, — распавядаецца пра канцэпцыю выставы ў анатацыі. — Па палотнах слізгаюць акцэнтныя ледзяныя змеі. Калі яны завалодаюць увагай гледачоў, то запросяць відоўцаў у бурлівы свет колеру, выгібаў, артэфактаў. Свет можа падацца заблытаным і атрутным, але варта даверыцца мастачцы і прапусціць скрозь сябе гэтае перажыванне, каб адчуць лекавую энергію кожнай работы».

«Заклінальніца змей» — у Вільні адкрыецца выстава беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай
Работа Анастасіі Рыдлеўскай.

Анастасія Рыдлеўская — беларуская мастачка, музыкантка, літаратуразнаўца.

Нарадзілася ў Мінску, ранняе дзяцінства пражыла з сям’ёй у ЗША, а затым вярнулася ў Беларусь, дзе атрымала адукацыю магістра філалогіі. У 2016 годзе Рыдлеўская правяла семестр па абмене ў Парыжы. Напрыканцы 2021 года мастачка зноў пераехала: з Беларусі ў Польшчу, дзе толькі за апошнія два гады выставілася ў Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Кракаве, Познані, а таксама Швейцарыі, Нямеччыне і Гішпаніі.

Мастачка тры гады працавала выкладчыцай на кафедры замежнай літаратуры ў БДУ, выдала сваю кнігу «Дзе твой твар», выпусціла два музычныя альбомы, стварыла свой аўтарскі курс па візуальным мастацтве і творчым мысленні, а ў дадзены момант вядзе свой анлайн-курс лекцый па літаратуры.

«Заклінальніца змей» — у Вільні адкрыецца выстава беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай

У сваёй творчасці Анастасія адлюстроўвае памежныя эмоцыі, пераплятае магічныя і паганскія сімвалы, гаворыць пра ментальнае здароўе, даследуе небінарную прыроду сваёй асобы. У дадатак да жывапісу і малюнка, мастачка стварае скульптуры, арт-аб’екты, музыку, тэксты і маскі, якія называе тварамі.

У межах выставы «Заклінальніца змей» адбудзецца майстар-клас, дзе можна будзе пазнаёміцца з аўтарскімі тэхнікамі мастачкі. Час і месца правядзення — 19 траўня, 13:00; CreateCulture Space. Папярэдне патрабуецца рэгістрацыя.

«Заклінальніца змей» — у Вільні адкрыецца выстава беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: