«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына

Культура
Ігар Цішын. Адкрытая сцэна. Літаграфія. 2025.

Персанальная экспазіцыя беларускага мастака Ігара Цішына пад назвай «Prints from the Last Folder» («Прынты з апошняй тэчкі») адкрылася ў Licht gallery ў Тбілісі.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына
Дзяўчынка па імені Сара. Літаграфія. 2025. Фота прадастаўлена аўтарам.

Выстава не рыхтавалася адмыслова як асобны праект, яе назва выразна пазначае фармат – гэта невялікія друкаваныя графічныя аркушы, згрупаваныя ў серыі «Хімічныя браты і сёстры» і «Ваўкалакі», ці паказаныя паасобку.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына
Ігар Цішын. Серыя «Ваўкалакі». Фота прадастаўлена аўтарам.

Творы з апошняй тэчкі – адбіткі часу і дакладных наўпроставых мастакоўскіх рэфлексій, у якіх выяўляецца абсурдысцкая, пачуццёвая аўтарская эстэтыка. Мастакоўскія вобразы, пабудаваныя паводле сістэмы кантраляванага хаосу, уяўляюць сабой складаныя напластаванні фрагментаў асабістай і калектыўнай візуальнай памяці.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына
Ігар Цішын. З серыі «Ваўкалакі». Фота прадастаўлена аўтарам.

Сам мастак кажа, што выбраў для выставы гэтыя серыі таму, што яны найбольш дакладна адлюстроўваюць тое, што адбываецца ў Беларусі, а значыць і тое, што адбываецца з намі.

Імпульсам для зяўлення твора можа стаць што заўгодна: рэч, знайдзенная на сметніку, выпадкова ўбачаная выява, слова ці выраз. А часамі – верш.

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…» У Тбілісі адкрылася выстава Ігара Цішына
Ігар Цішын. Пара. Літаграфія. 2025. Фота прадастаўлена аўтарам.

Серыя «Ваўкалакі» натхнёная радкамі Паўлюка Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», дзе лірычны герой марыць ператварыцца ў ваўкалака, каб пазбегнуць жыццёвай нядолі.

Перакрэслены твар — матрыца серыі, а ў графічных дэталях разгортваецца лёс.

Літаратура і візуальнае – любімы масткоўскі сінтэз, ці дакладней — хімічны сплаў, за якім наступае рэакцыя – з’яўленне твора, які для аўтара заўсёды непрадаказальны.

Паглядзець выставу Ігара Цішына можна да 15 сакавіка ў тбіліскай Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости