З нагоды 700-годдзя Ліды актывісты просяць паклапаціцца аб гістарычнай спадчыне горада

Культура
Фота: t.me/spadczyna.

На тэлеграм-канале «Спадчына» прапануюць падпісаць петыцыю аб наданні гістарычным будынкам Ліды статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб культуры.

Да 700-годдзя горада Ліды збіраюцца правесці археалагічныя раскопкі, каб ён стаў старэйшым. Аднак аўтары петыцыі ўпэўнены, што лепшы спосаб адзначыць гістарычны юбілей — захаваць тыя культурныя каштоўнасці, якія цудам ацалелі ў час вайны. Бо ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей — замак, чатыры камяніцы, комплекс піўзавода ды два храмы — не ў поўнай меры адлюстроўваюць архітэктурную і гістарычную спадчыну Ліды.

У той жа час без афіцыйнага прызнання помнікамі гісторыі і архітэктуры застаюцца наступныя аб’екты:

  • Драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Слабадзе (1933);
  • Вуліца 8 Сакавіка;
  • Вуліца Перамогі, 36, 52, 53, 57, 61;
  • Забудова праспекта Перамогі, №№ 10 (новая Тарбут-школа, 1930-я), 14, 20;
  • Дом па вул. Гагарына, 3;
  • Дом па бульвары Князя Гедыміна, 8;
  • Забудова вуліцы Чапаева, №№ 18, 17 (верагодна, перабудаваны гістарычны дом, патрабуецца дадатковае вывучэнне);
  • Дом па вул. Астроўскага, 16 (1930-я);
  • Дом па вул. Інтэрнацыянальнай, 4 (1930-я;
  • *Дом па вул. Камсамольскай, 14 (канец XIX — пачатак XX ст.);
  • Забудова вуліцы Савецкай, №№ 23, 24А, 32 (усе былі ў Зборы помнікаў), 34, 53, 16 (былы кінатэатр «Нірвана»);
  • Забудова вуліцы Замкавай (былой Камсамольскай), №№ 3, 5, 8 (усе былі ўнесены ў *Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны спіс помнікаў у часы БССР), 2;
  • Капліца Святой Барбары (1930-я) і гістарычныя пахаванні старых каталіцкіх могілак;
  • *Ленінская, 10А (сцяна старой Тарбут-школы)
    і інш. (магчыма, дадатковую інфармацыю аб гістарычнай забудове горада можна адшукаць на гісторыка-архітэктурным плане ў генплане горада).

«Нядаўна, у 2022 годзе, Бабруйскі гарвыканам падрыхтаваў прапанову аб прысваенні гістарычнаму цэнтру Бабруйска статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, — паведамляецца ў тэксце петыцыі, — які і быў прысвоены па выніках разгляду абласным саветам. Цяпер Бабруйск афіцыйна — горад з гісторыяй. На нашу думку, быць гістарычным горадам заслугоўвае і Ліда, тым больш, гэта было б сімвалічным крокам у такі знамянальны год!»

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: