З’явілася петыцыя з просьбай перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу новых кандыдатаў у Каардынацыйную раду

Культура
Фота: facebook.com/bcsfbel.

Пэтыцыя з просьбай перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду, а гэтаксама адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, з’явілася на сайце Петыцыі дэмакратычнай Беларусі. На дадзеным момант у падтрымку Аліны Коўшык сабрана 190 галасоў.

Нагадаем, што выбарчая камісія Каардынацыйнай рады прагаласавала за выключэнне прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык з выбарчага спісу “Еўрапейскага выбару”. Прычына — не адпаведнасць вядомага імя і прозвішча палітыка з імём і прозвішчам ў беларускім пашпарце. У беларускім дакуменце фігуруе двайное прозвішча прадстаўніцы АПК, якое яна ніколі не выкарыстоўвала публічна.

Стваральнікі петыцыі выказваюць глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і лічаць гэта рашэнне несправядлівым і надуманым.

«Грунтуючыся на выкладзеным вышэй, мы настойліва просім, — звяртаюцца да выбарчай камісіі і Каардынацыйнай рады ставаральнікі петыцыі. —

1. Перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і аднавіць яе права ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

2. Адкарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў, каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый. Аднаго сапраўднага прозвішча, пад якім кандыдат вядомы грамадскасці і актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці краіны, павінна быць дастаткова для рэгістрацыі.

Мы заклікаем выбарчую камісію КР праявіць гнуткасць і канструктыўны падыход пры разглядзе гэтага пытання. Важна памятаць, што мэтай любых выбараў з’яўляецца выказванне волі народа, а не фармальнае выкананне бюракратычных працэдур, якія могуць перашкаджаць рэалізацыі гэтай волі.

Мы спадзяемся на вашае разуменне і аператыўнае вырашэнне гэтага пытання ў інтарэсах усіх выбаршчыкаў і дэмакратычнай будучыні нашай краіны…».

Пазнаёміцца з тэкстам петыцыі цалкам можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: