З’явілася петыцыя ў падтрымку беларускай мовы на Amazon KDP — #BezosGiveMeMyBook

Культура

Беларускамоўная супольнасць звярнулася да Amazon Kindle Direct Publishing з просьбай дадаць беларускую мову ў вядомы электронны сервіс для публікацыі і продажу кніг.

Kindle Direct Publishing – гэта платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, запушчаная ў лістападзе 2007 года адначасова з першай прыладай Amazon Kindle. Сэрвіс, які першапачаткова называўся Digital Text Platform, дазваляе аўтарам і выдаўцам публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладанняў, самастойна і любым накладам.

«Amazon KDP – гэта амаль такі ж культурны прарыў, як вынаходніцтва друкарскага станка. Гэта платформа, якая робіць выданне кніг даступным для ўсіх, акрамя беларускамоўных аўтараў/ак, – адзначаюць аўтары петыцыі.

За 2023 год на ўкраінскай мове было выдадзена 10 000 кніг праз Amazon, а ў самой Украіне – каля 6000. Гэта сведчыць, што KDP дапамагае мовам пашыраць сваю прысутнасць у свеце і пераадольваць бар’еры.

Мы, беларускамоўная супольнасць, просім Amazon KDP дадаць беларускую мову і даць людзям магчымасць легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі на па-беларуску», – звяртаюцца да Amazon рупліўцы.

Аўтары петыцыі акцэнтуюць увагу на тым, што UNESCO адносіць беларускую мову да тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Без падтрымкі і прысутнасці на глабальных платформах яе становішча будзе пагаршацца.

«Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг. Сотні беларускіх аўтараў, даследчыкаў і перакладчыкаў хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але не могуць», – канстатуецца ў тэксце.

Аўтары петыцыі прапануюць і пэўныя захады, каб вырашыць сітуацыю, якая на дадзены момант склалася.

  • Па-першае, гэта разблакаваць беларускую мову на KDP.
  • Па-другое, калі кампанія не мае адмыслоўцаў, якія могуць ацэньваць кнігі на адпаведнасць правілам платформы, супольнасць просіць адкрыць вакансію для беларускіх мовазнаўцаў.

«Беларускія адмыслоўцы могуць далучыцца да каманды KDP і забяспечыць якасны кантроль кантэнту!», – запрашаюць да слушнага рашэння праблемы рупліцы.

«Кожны подпіс – гэта голас за роўныя магчымасці для беларускіх аўтараў і чытачоў!», – падкрэсліваецца ў звароце.

Аўтары просяць усіх аднадумцаў далучыцца да кампаніі ў падтрымку беларускай мовы на Amazon, распавесці пра яе ў сваіх сацсетках – тым больш, што хутка будзе адзначацца Дзень роднай мовы, і гэта добрая магчымасць зрабіць усім беларусам сабе падарунак.

Агульны тэг акцыі #BezosGiveMeMyBook. Падпісаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости