Каманда распрацоўнікаў і энтузіястаў з мэтай дапамагчы беларусам пачаць вольна размаўляць на роднай беларускай мове выпусціла мабільны дадатак «Шаную». Ён даступны карыстальнікам Android.
«Кожны дзень мы дадаём новыя матэрыялы і функцыянал, робячы праграму прасцейшай у выкарыстанні, а інфармацыю — больш поўнай і разнастайнай», — удакладняе каманда на сваім сайце. Напрыклад, разнастайныя практыкаванні дазволяць вывучаць правапіс слоў на розную тэматыку.
У стварэнні кантэнту для дадатку «Шаную» прымалі ўдзел спецыялісты ў галіне беларускай філалогіі, якія арыентаваліся на сучасныя акадэмічныя слоўнікі. Словы і фразы агучаныя прафесійнымі дыктарамі.
Праект пастаянна развіваецца.
Каманду можна падтрымаць фінансава, каб пакрыць выдаткі на распрацоўку праекта. Акрамя таго, можна спампаваць праграму і дапамагчы знайсці незаўважаныя памылкі, запоўніўшы форму.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram