З 1 мая ў анлайн-кінатэатры VODBLISK стануць даступныя 4 фільмы Дар’і Жук

Культура
Скрын трэйлера.

Ад заўтрашняга дня фільм Дар’і Жук «Крышталь» можна будзе паглядзець у анлайн-кінатэатры VODBLISK.

«Крышталь» быў намінаваны на Оскар у 2018 годзе. Ён распавядае пра тое, як праз абдрукоўку ў падробленай анкеце на амерыканскую візу галоўная гераіня Веля апынаецца ў завадскім мястэчку. Там яна збіраецца любой цаной дамагчыся ажыццяўлення сваёй «амерыканскай мары».

«Крышталь» змогуць паглядзець толькі гледачы ў Беларусі. Доступ бясплатны.

Акрамя «Крышталя», VODBLISK папоўніцца яшчэ трыма кароткаметражнымі ігравымі фільмамі Дар’і Жук:

  • «Сапраўдная амерыканка» — пра Алю, студэнтку з постсавецкай прасторы, якая прыехала па абмене ў Амерыку. Дзяўчына спрабуе зразумець адрозненні культур, упісацца і быць сапраўднай амерыканкай. За гэты фільм Дар’я Жук атрымала прыз за найлепшую рэжысуру ад New York Women in Film and Television.
  • «Хапай турыстаў» — пра вандроўніка, які выпадкова трапляе ў пастку любоўнага трыкутніка. Гэта яркі кароткаметражны фільм з сюжэтным твістам.
  • «Паветра ўнутры яе» — пра шасцігадовую Кацю, што спрабуе даследаваць смерць і жыццё. Гэты фільм — самая першая кароткаметражная праца Дар’і Жук, створаная ў 2011 годзе.

Кароткаметражныя фільмы даступныя як у Беларусі, і так і за яе мяжой. Усе падрабязнасці пра фільмы і анлайн-кінатэатр можна паглядзець тут.

Кожны куплены квіток, зроблены данат ці рэпост дапамагаюць беларускаму кіно расці і развівацца. Падтрымаць VODBLISK можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: