Вызначыліся фіналісты «Еўрабачання-2024»: прадстаўніца Ізраіля Эдэн Голан працягне змагацца за перамогу

Культура
Песня ізраільскай выканаўцы Эдэн Голан называлася "Ураган". Фота: Карын Камінг.

Нягледзячы на пратэсты з-за ўдзелу Ізраіля ў «Еўрабачанні», ізраільская выканаўца Эдэн Голан прайшла ў фінал песеннага конкурсу па выніках глядацкага галасавання. 9 траўня ў Мальмё адбыўся другі паўфінал шоу, які даў пуцёўку ў фінал 10 удзельнікам.

Так, 11 мая ў «Арэне Мальмё» разам з Эдан Голан выступяць: спявак Dons з Латвіі, дуэт Ladaniva з Арменіі, праект 5MIINUST x Puuluup з Эстоніі, Nemo са Швейцарыі, гурт Gåte з Нарвегіі, Kaleen з Аўстрыі, Ёст Кляйн з Нідэрландаў, Марына Саці з Грэцыі, Нуца Бузаладзе з Грузіі.

Галоўны скандал на конкурсе быў вакол удзелу Ізраіля ў песенным спаборніцтве. У дзень другога паўфінала 9 траўня ў Мальмё прайшла дэманстрацыя з заклікам выключыць Ізраіль з «Еўрабачання». Некалькі тысяч чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, скандуючы прапалесцінскія лозунгі. Сярод удзельнікаў была вядомая экаактывістка Грэта Тунберг. Планавалася, што на плошчу прыйдуць да 40 тысяч чалавек.

З-за пратэстаў Эдэн Голан забяспечылі аховай паліцыі.

Тым не менш небяспека і ціск грамадскасці не перашкодзілі ізраільскай спявачцы паспяхова выступіць на шоу.

Нагадаем, што выніках першага паўфіналу за перамогу на «Еўрабачанні» працягнуць змагацца: iolanda з Партугаліі, Raiven са Славеніі, alyona alyona & Jerry Heil з Украіны, Сільвестэр Бэлт з Літвы, дуэт Windows95man з Фінляндыі, Сілія Капсіс з Кіпра, Baby Lasagna з Харватыі, спявачка Bambie Thug з Ірландыі і TALI з Люксембурга.

Сярод фаварытаў конкурсу букмейкеры называюць швейцарскага выканаўцу Nemoукраінскі дуэт alyona alyona & Jerry Heil, харвата Baby Lasagna ды ірландскую спявачку Bambie Thug.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: