Новы эпізод праекта «Артэфакты» пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі артэфактамі беларускага музея ў Варшаве, выйшаў на канале «Саша, что ты несешь?!». Гераіня чацвёртай навелы — таленавітая беларуская мастачка, аўтарка Выжыванак/Вышыванак, праектаў «Сага аб пратэстах», #FramedinBelarus Руфіна Базлова.
Беларуска-чэшская мастачка Руфіна Базлова атрымала міжнародную вядомасць дзякуючы беларускім «выжыванкам» — серыі прац, у якіх выкарыстоўваецца тэхніка традыцыйнай вышыўкі для фіксацыі грамадска-палітычных падзей у рэгіёне. Руфіна ў вышыўцы распавяла свету гісторыю беларускіх пратэстаў — серыя атрымала назву «Сага аб пратэстах». Яна стварыла калектыўны праект #FramedinBelarus, у якім людзі з розных краін вышываюць гісторыі беларускіх палітзняволеных. У фільме мы можам убачыць візіт міністра культуры Чэхіі Марціна Баксы на выставу мастачкі ў краіне. Гэтаксама як дазнацца, што кашулю з прыдуманым Руфінай Базловай арнаментам носіць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фільм «Выжыванка Руфіны Базловай» — гэта партрэт выбітнай творцы, якая надала вышыўцы палітычнае вымярэнне, памясціўшы яе ў сучасны кантэкст. Партрэт мастачкі, якая праз своеасабілівы «партал» практыкі вышывання дае людзям спосаб падумаць пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні.
Рэжысёр стужкі — Максім Швед.
Аператар — Ягор Яфімаў.
Прачытаць інтэрв’ю з Руфінай Базловай можна тут.
Інтэрв’ю з Максімам Шведам пра праект тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram