«Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці»: у бібліятэцы Прынстанскага ўніверсітэта захоўваецца лічбавы архіў беларускага канцэптуальнага мастака Ігара Саўчанкі

Главное
Ігар Саўчанка. "...Разумеется, но это не означает, что Страшного Суда не существует". Фота: exhibitions.arlisna.hcommons

Лічбавая выстава бібліятэкі Прынстанскага ўніверсітэта ў ЗША «Ігар Саўчанка і сучасная беларуская фатаграфія: пераасэнсаванне візуальнага» складаецца з больш чым 1500 здымкаў Ігара Саўчанкі, канцэптуальнага мастака, прадстаўніка Мінскай школы фатаграфіі. У апошнім нумары амерыканскага часопіса Library Exhibitions Review змясцілі агляд гэтай віртуальнай выставы, зафіксаваўшы каштоўныя назіранні пра Мінскую школу фатаграфіі, якая напрыканцы 1980-х і ў 1990-я прапанавала новую візуальную мову для фіксацыі рэчаіснасці. Ігар Саўчанка – яркі прадстаўнік гэтай школы, які атрымаў сусветнае прызнанне і распрацаваў уласныя візуальныя стратэгіі.

«Гэтая выстава дае неацэннае ўяўленне аб эвалюцыі беларускай фатаграфіі з 1980-х па 2010-я гады, дэманструючы ключавы ўклад Саўчанкі ў сацыякультурны ландшафт таго часу», — пішуць у рэцэнзіі.

«Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці»: у бібліятэцы Прынстанскага ўніверсітэта захоўваецца лічбавы архіў беларускага канцэптуальнага мастака Ігара Саўчанкі
Ігар Саўчанка. Апошні здымак. Фота: exhibitions.arlisna.hcommons

«Куратарскі наратыў прасочвае мастацкую траекторыю Саўчанкі, ілюструючы яго пераход ад савецкіх умоўнасцяў да глыбока асабістага і сімвалічнага візуальнага лексікону.

Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці, прадстаўляючы працы Саўчанкі як неад’емную частку дынамічнага месца, дзе нацыянальная ідэнтычнасць і больш шырокія культурныя коды знаходзяцца ў пастаянным дыялогу. Далёкія ад статычных артэфактаў, фатаграфіі выклікаюць крытычны дыскурс пра гісторыю беларускай культуры ў яе межах і на сусветнай арэне», — адзначае аўтар тэксту.

«Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці»: у бібліятэцы Прынстанскага ўніверсітэта захоўваецца лічбавы архіў беларускага канцэптуальнага мастака Ігара Саўчанкі
Ігар Саўчанка. Неапазнаны №58. Фота: exhibitions.arlisna.hcommons

Больш падрабязна пра Мінскую школу фатаграфіі распавядаецца ў тэксце, што суправаджае віртуальную калекцыю Ігара Саўчанкі. Згадваецца, што школа паступова вырасла з фотамайстэрні, якой кіраваў Валерый Лабко. Феномен школы замацаваўся пасля дзвюх міжнародных выстаў «Новая савецкая фатаграфія» ў Хельсінкі ў 1988-1989 гадах і «Фотаманіфест: Сучасная фатаграфія ў СССР» у 1991 годзе ў Балтыморы.

«Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці»: у бібліятэцы Прынстанскага ўніверсітэта захоўваецца лічбавы архіў беларускага канцэптуальнага мастака Ігара Саўчанкі
Ігар Саўчанка. Наглядчык у царкве. Фота: princeton.edu

У 1980-1990 гадах фатографы Мінскай школы адрадзілі мадэрнісцкія традыцыі — размыты фокус, рэзкія ракурсыскладаная экспазіцыя, тэкстураваныя або перафарбаваныя паверхні, звярнуліся да актуальных тэм і кардынальна змянілі кірунак развіцця тагачаснай фатаграфіі ў Беларусі.

Стратэгіяй Ігара Саўчанкі ў тыя часы было актыўнае выкарыстанне візуальнай спадчыны савецкага перыяду, якую ён па-мастацку пераўтвараў: праз абрэзку, павелічэнне, сегментаванне, размалёўванне або мантаж старых фатаграфій стваралася вобразнае напружанне выявы і інтэнсіўнае эстэтычнае і сацыяльнае ўздзеянне.

«Выстава супрацьстаіць беларускай нябачнасці»: у бібліятэцы Прынстанскага ўніверсітэта захоўваецца лічбавы архіў беларускага канцэптуальнага мастака Ігара Саўчанкі
Твор Ігара Саўчанкі. Фота: exhibitions.arlisna.hcommons

Нягледзячы на свой ашаламляльны поспех, у 1997 годзе Саўчанка вырашыў цалкам адмовіцца ад фатаграфіі і засяродзіўся на розных тэкставых праектах і праектах у змешаных медыя. У 2006 годзе ён вярнуўся да фатаграфічнага мастацтва. У 2023 годзе мастак падвёў рысу пад сваім захапленнем фатаграфіяй, абвясціўшы аб «канчатковай і беспаваротнай адмове ад фатаграфавання».

Чатырма гадамі раней, у кастрычніку 2019 года, усе негатывы работ Саўчанкі 1985-1996 гадоў былі механічна знішчаныя мастаком з Клайпеды (Літва) Дарусам Вайчэкаўскасам падчас перформансу «Дэканструкцыя Ігара Саўчанкі» ў Мінску.

Лічбавая калекцыя «Ігар Саўчанка і сучасная беларуская фатаграфія: пераасэнсаванне візуальнага» ўключае большасць работ, створаных мастаком у 1985-2017 гадах. Лічбавы архіў быў перададзены ў дар Прынстанскаму ўніверсітэту Ігарам Саўчанкам у 2022 і 2023 гадах. Гэты падарунак стаў магчымы дзякуючы даследчай працы, якую антраполаг Сяргей Ушакін праводзіць у Мінску з 2009 года. На працягу 2022-2024 гадоў архіў быў сабраны і падрыхтаваны да публікацыі спецыялістам па бібліятэчных фондах Ганнай Меерсон і бібліятэкарам аддзела славянскіх, усходнееўрапейскіх і еўразійскіх даследаванняў Прынстанскага універсітэта Томасам Кінанам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости